Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У шэрагу рэгіёнаў Расеі — мясцовыя выбары, у тым ліку ў анэксаваным Крыме і ў Курскай вобласьці, дзе ідуць баі


У Расеі адбываецца трохдзённае галасаваньне на рэгіянальных выбарах. Яно праходзіць у тым ліку ў анэксаваным Крыме і ў Курскай вобласьці, дзе ідуць баі.

У 21 рэгіёне, у тым ліку ў Пецярбургу, абіраюць губэрнатараў, у 3-х праходзяць дадатковыя выбары дэпутатаў у Дзярждуму па аднамандатных акругах. У 11 суб’ектах фэдэрацыі, у тым ліку ў Маскве, абіраюць рэгіянальныя парлямэнты.

У некалькіх рэгіёнах, у асноўным тых, якія мяжуюць з Украінай, арганізавалі датэрміновае галасаваньне «зь меркаваньняў бясьпекі». У Курскай вобласьці, на тэрыторыі якой ідуць баі, ЦВК адмяніла дзесяць муніцыпальных кампаніяў — і выдаліла іх са свайго сайту.

Акрамя расейскіх рэгіёнаў, галасаваньне будзе праведзенае ў анэксаваным Крыме. У Крыме расейскія ўлады праводзяць выбары ў «Дзяржсавет», у Севастопалі — у «Заканадаўчы сход».

Украіна не прызнае расейскіх выбараў на анэксаваных тэрыторыях краіны.

Рэпартаж Настоящего времени.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG