Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«За нясплату падаткаў». У Беларусі заблякавалі сайты Airbnb, Megogo і Battle.net


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Паведамленьне Міністэрства інфармацыі беларусі аб блякаваньні сайту
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Паведамленьне Міністэрства інфармацыі беларусі аб блякаваньні сайту

Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала сайты Airbnb, Megogo, Battle.net і Hetzner. Прычынай блякаваньня называецца нявыплата падаткаў.

  • Battle.net — плятформа кампаніі Blizzard, якія распрацавалі сэрыі гульняў Diablo, Warcraft, Starctaft, Overwatch,
  • Airbnb — папулярны сэрвіс па браніраваньні жытла,
  • Megogo.net — украінскі мэдыясэрвіс для прагляду фільмаў,
  • Hetzner.com — кампанія і апэратар цэнтру апрацоўкі дадзеных, якая базуецца ў Нямеччыне.

На сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі ў рашэньні ад 5 жніўня аб блякаваньні сайтаў Airbnb, Megogo, Battle.net і Hetzner прычынай блякаваньня ўказанае «утварэньне перад бюджэтам Рэспублікі Беларусь запазычанасьці па падатках (зборах), мытах, пенях у суме, якая перавышае 3 000 базавых велічынь (120 000 беларускіх рублёў або каля 37 300 даляраў ЗША) на дату яе выяўленьня».

Адзначаецца, што доступ да сайтаў можа быць адноўлены, калі арганізацыі пагасяць падатковую запазычанасць або ўстануць на ўлік у падатковым органе Беларусі.

Увечары 7 жніўня тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» паведаміў, што пры спробе адкрыць рэсурсы Airbnb.com, Megogo.net і Battle.net, у некаторых карыстальнікаў зьяўляецца заглушка з надпісам аб тым, што доступ абмежаваны на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі.

Адзначаецца, што доступ да сайтаў можа быць адноўлены, калі арганізацыі пагасяць падатковую запазычанасьць і ўстануць на ўлік у падатковым органе Беларусі, калі яны дасюль не стаяць на ўліку.

Blizzard спыніла продажы ў Беларусі і Расеі ў пачатку 2022 году пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, сэрвіс Aibnb спыніў усе апэрацыі ў сакавіку 2022 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG