Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бурэль заявіў, што трэба адправіць да Тайваню эўрапейскія вайсковыя караблі


Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль
Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль

Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль заклікаў ваенна-марскія сілы краін ЭЗ пачаць патруляваньне Тайваньскай пратокі.

«Тайвань нам рупіць у эканамічным, камэрцыйным і тэхналягічным пляне. Вось чаму я заклікаю эўрапейскія ВМС патруляваць Тайваньскую пратоку і прадэманстраваць прыхільнасьць Эўропы да свабоды навігацыі на гэтай абсалютна важнай тэрыторыі», — напісаў Барэль у камэнтары, апублікаваным францускай газэтай Journal du Dimanche 23 красавіка.

Два тыдні таму Кітай правёў трохдзённыя вайсковыя вучэньні паблізу Тайваню, імітуючы кропкавыя ўдары і блякаду вострава. Манэўры пачаліся пасьля вяртаньня прэзыдэнткі Тайваню Цай Інвэнь з ЗША, дзе яна сустрэлася са сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Кевінам Макарці.

Раней у гэтым месяцы прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што Эўропа не павінна быць «пасьлядоўнікам Злучаных Штатаў» у выпадку канфлікту з Кітаем праз Тайвань. Пазыцыя Макрона, які нядаўна наведаў зь візытам Пэкін, выклікала крытыку з боку як шэрагу амэрыканскіх, так і эўрапейскіх палітыкаў.

КНР лічыць Тайвань часткай сваёй тэрыторыі і ставіцца да вострава як да мяцежнай правінцыі, якая адкалолася ў 1949 годзе. Кампартыя Кітаю і старшыня КНР Сі Цзіньпін аб’явілі «абʼяднаньне з Тайванем» сваёй «гістарычнай місіяй», якую яны маюць намер выканаць — пры неабходнасьці — з прымяненьнем ваеннай сілы, адзначае DW.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG