Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль спыніў экстраную рэпатрыяцыю для беларускіх і расейскіх грамадзян


Ізраільскі сьцяг на даху будынка Габрэйскага кварталу ў Старым горадзе Ерусаліма, 5 сьнежня 2017
Ізраільскі сьцяг на даху будынка Габрэйскага кварталу ў Старым горадзе Ерусаліма, 5 сьнежня 2017

Летась у кастрычніку ізраільскі ўрад ухваліў прапанову аб паскарэньні працэдуры іміграцыі беларускіх і расейскіх грамадзян, якія трапляюць пад права рэпатрыяцыі.

Грамадзяне Беларусі і Расеі маглі атрымаць статус рэпатрыянта ў Ізраілі бяз консульскай праверкі ў краіне выхаду.

Ізраіль спыніў экстраную рэпатрыяцыю для грамадзян Расеі і Беларусі, якія прыехалі ў краіну пасьля 15 красавіка. Аб гэтым піша выданьне VPost. Паводле выданьня, рашэньне прынята ўнутраным распараджэньнем Міністэрства аліі і інтэграцыі.

Гэтую інфармацыю таксама пацьвердзіў RTVI адвакат Аляксей Каваленка. На яго думку, такое рашэньне зьвязана са скарачэньнем бюджэту на экстраную рэпатрыяцыю.

У кастрычніку мінулага года ізраільскі ўрад ухваліў прапанову аб паскарэньні працэдуры іміграцыі расейскіх і беларускіх грамадзян, якія падпадаюць пад права рэпатрыяцыі ў Ізраіль. Акрамя таго, агенцтву «Сохнут», якое дапамагае з афармленьнем дакумэнтаў, дазволілі стварыць транзытныя лягеры для рэпатрыянтаў у Азэрбайджане і Фінляндыі.

Экстранная рэпатрыяцыя дазваляла атрымаць статус рэпатрыянта ў Ізраілі без консульскай праверкі ў краіне выхаду. Такім чынам, можна было ўехаць у Ізраіль турыстам і ўжо на месцы афармляць статус рэпатрыянта. Згодна з новымі правіламі, тыя, хто прыбыў у Ізраіль пасьля 15 красавіка, павінны праходзіць стандартную працэдуру рэпатрыяцыі, якая была да лютага 2022 года.

Усяго за 2022 год у Ізраіль рэпатрыяваліся больш за 70 тысяч чалавек. Гэта ў два разы больш, чым годам раней, і самы высокі паказчык за апошнія два дзесяцігодзьдзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG