Фінансавы камісар Паўлас Яану паведаміў кіпрскаму тэлеканалу CyBC, што актывы гэтых асобаў былі замарожаныя. Аднак ён не ўдакладніў, пра якую колькасьць людзей і арганізацый ідзе гаворка.
Кіраўнік Цэнтральнага банку Кіпру паінфармаваў на гэтым тыдні прэзыдэнта Нікаса Хрыстадулідзіса, што кіпрскія банкі замарозілі рахункі 13 фізычных асоб і некалькіх кампаній, зарэгістраваных на востраве.
Вялікабрытанія і ЗША раней увялі санкцыі супраць кіпрскіх грамадзян і кампаній за дапамогу ў абыходзе антырасейскіх санкцый.