Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі: Нямеччына масава высылае расейскіх дыпляматаў


Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, ілюстрацыйнае фота
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, ілюстрацыйнае фота

Улады Нямеччыны прынялі рашэньне аб чарговай масавай высылцы расійскіх дыпляматаў, заявіла Міністэрства замежных спраў Расеі 22 красавіка.

Таксама ў МЗС Расеі паведамілі, што ведамства прыняла рашэньне «аб „люстраной“ высылцы з Расеі нямецкіх дыпляматаў і істотным абмежаваньні максымальнай колькасьці супрацоўнікаў нямецкіх дыпляматычных прадстаўніцтваў у краіне».

У расейскім МЗС сьцьвярджаюць, што была дамоўленасьць зь нямецкім бокам аб неафішаваньні інфармацыі аб высылцы, але Нямеччына нібыта парушыла гэтую дамоўленасьць праз «уцечку» інфармацыі ў СМІ.

У МЗС Нямеччыны пакуль афіцыйна не камэнтавалі гэту інфармацыю.

Нямецкае агенцтва dpa паведаміла, што 22 красавіка ў Бэрлін на некалькі гадзін прылятаў самалёт з Масквы, хоць паветраная прастора ЭЗ закрытая для расейскіх перавозчыкаў зь лютага 2022 году. Як піша dpa, у борта быў спэцыяльны дыпляматычны дазвол. Паводле сэрвісу flightradar24, самалёт з бартавым нумарам RA-96014 уваходзіць у склад спэцыяльнага лётнага атрада «Расея», які займаецца перавозкай вышэйшых службовых асобаў.

  • 25 сакавіка нямецкае выданьне Focus паведаміла, што Нямеччына рыхтуецца выслаць з краіны больш за тры дзясяткі расейскіх дыпляматаў, бо нямецкія органы бясьпекі прыйшлі да высновы, што прадстаўнікі Расеі могуць выкарыстоўваць свой дыпляматычны імунітэт для вярбоўкі інфарматараў з мэтай сабатажу або распаўсюджваньня дэзінфармацыі.
  • Пасьля ў МЗС Нямеччыны абверглі інфармацыю аб высылцы дыпляматаў, заявіўшы, што гэта мера «ў цяперашні момант не прадугледжана».
  • У красавіку 2022 годзе Бэрлін аб'явіў пэрсонамі нон грата 40 расейскіх дыпляматаў. Расейскі бок адказаў на крок Бэрліна люстрана, выслаўшы ў канцы красавіка 40 супрацоўнікаў нямецкай дыпмісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG