18 красавіка Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком данецкіх сэпаратыстаў Дзянісам Пушыліным. Пасьля сустрэчы Ўкраіна адклікала свайго амбасадара.
Якія наступствы гэтай сустрэчы і як гэта скажацца на ўкраінска-беларускіх адносінах далей? Разважае палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.