Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы цяпер — голас 9 мільёнаў беларусаў». У Вільні пачалася Канфэрэнцыя беларусаў сьвету


22–23 красавіка ў сталіцы Літвы праходзіць ІІ Канфэрэнцыя беларусаў сьвету, якую ініцыявала Сьвятлана Ціханоўская, каб працягнуць арганізацыю ўзаемадзеяньня паміж беларускай дыяспарай і лідэрамі дэмакратычных сіл Беларусі.

Яе асноўныя мэты:

  • Выпрацаваць прыярытэты і стратэгію разьвіцьця і падтрымкі беларускай дыяспары.
  • Палепшыць мэханізмы каардынацыі паміж дыяспарамі і палітычнымі цэнтрамі.
  • Распрацаваць праекты і плян працы на 2023-2024 гады.

У Канфэрэнцыі бяруць удзел лідэры дэмакратычных сіл, уключаючы Аб'яднаны пераходны кабінэт, Каардынацыйную раду па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі, «народныя амбасады» і інш. — агулам, як паведамлялі раней, каля 150 удзельнікаў і ўдзельніц.

На адкрыцьці канфэрэнцыі 22 красавіка выступіла Сьвятлана Ціханоўская.

«Беларусы ў эміграцыі з кожным годам робяць усё больш на карысьць новай Беларусі і, з 24 лютага 2022 году, робяць шмат для падтрымкі Ўкраіны. Дзякуючы гэтаму ў замежжы зьяўляецца больш новых таленавітых і актыўных беларусаў і беларусак, якіх ужо ведаюць улады іншых краінаў.

Ад гэтага на нас з вамі — вялікая адказнасьць. Бо мы цяпер— голас 9 мільёнаў беларусаў. Беларусаў, якія знаходзяцца ў пастаянным страху за сваё жыцьцё, бо ў краіне штодзень праходзяць масавыя затрыманьні. Беларусаў, якія ня ведаюць, што будзе заўтра, ці праз тыдзень, бо з цяперашнім станам беларускай эканомікі людзі не жывуць, а выжываюць. Беларусаў, якія супраць вайны, супраць ядзернай зброі і супраць дыктатуры», — заявіла Ціханоўская падчас выступу.

Зь відэапрывітаньнем да ўдзельнікаў канфэрэнцыі таксама зьвярнулася старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.

Праграму Канфэрэнцыі можна паглядзець тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG