Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: правабаронцы паведамілі пра катаваньні Вадзіма Гурмана


Палітвязень Вадзім Гурман, якога арыштавалі пасьля пратэстаў 2020 году ў Маладэчна. Архіўнае фота
Палітвязень Вадзім Гурман, якога арыштавалі пасьля пратэстаў 2020 году ў Маладэчна. Архіўнае фота

Палітвязьня Вадзіма Гурмана, які мае праблемы са зрокам, катуюць у горацкай калёніі

Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», за апошнія некалькі месяцаў Вадзім Гурман адбыў як мінімум 35 дзён у ШЫЗА, 21 зь якіх — бесьперапынна. Апошнія 14 сутак яму прызначылі за адмову зьняцца ў відэа для камісіі па памілаваньні, падчас якога трэба было прызнаць сваю віну.

Ад пераахаладжэньня ў штрафным ізалятары ў Вадзіма нават здарылася брадыкардзія (стан сэрцавай цягліцы, калі частата яе скарачэньняў складае меней за 60 удараў у хвіліну).

Акрамя гэтага, паводле былога вязьня, супрацоўнікі калёніі некалькі дзён таму білі хлопца нагамі цягам шасьці гадзінаў, а потым халоднай вадой прыводзілі яго ў прытомнасьць, паведамляюць праваабаронцы.

Вадзім Гурман адбывае тры з паловай гады калёніі паводле двух крымінальных артыкулаў:

  • за актыўныя дзеяньні, што груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342),
  • за пагрозы забойствам міліцыянтам Маладэчанскага РАУС (арт. 364).

Віны паводле артыкулу 364 ён не прызнаў.

Палітзьняволеную Алену Гнаўк выдалілі з судовага пасяджэньня


Пружанскую актывістку Алену Гнаўк, раней асуджаную да 3,5 года ў калёніі, цяпер судзяць паводле ч. 1 арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы», піша «Вясна».

Нядаўна яе зьмясьцілі ў ПКТ да 24 лютага, а перад гэтым часта адпраўлялі ў ШЫЗА. Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканьняў і скарацілі атаварку. У зьняволеньні ў жанчыны пагоршылася здароўе.

Суд Чыгуначнага раёна Гомля пачаў разгляд справы 11 красавіка на выязным пасяджэньні ў гомельскай калёніі. Справу разглядае судзьдзя Яраслаў Парэмскі.

Працяг суду адбыўся 18 красавіка, дапытвалі сьведак, якія блыталіся ў адказах, а саму палітзьняволеную выдалілі з залі суду. Суд абвясьціў перапынак да 28 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG