Пра гэта паведамляе «Наша ніва» са спасылкай на Саюз палякаў Беларусі.
На гэтых могілках пахаваныя 18 байцоў 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай, якія загінулі ў баі з нямецкімі войскамі, які адбыўся каля гэтай вёскі 31 студзеня 1944 году.
Пачынаючы з мінулага года ў Беларусі ўлады вядуць плянамернае зьнішчэньне ці апаганьваньне пахаваньняў польскіх вайскоўцаў часоў Другой сусьветнай вайны ці польска-савецкай вайны 1919-1920 гадоў. Вядома пра падобныя выпадкі ў вёсках Багданы, Бабровічы, Дындылішкі, Мікулішкі, Качычы, Плябанішкі, Сурконты, а таксама ў горадзе Іўе.