Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія ўвяла надзвычайнае становішча на шэсьць месяцаў празь вялікі прыток мігрантаў


Прэм'ер-міністарка Італіі Джоржа Мэлёні. Архіўнае фота
Прэм'ер-міністарка Італіі Джоржа Мэлёні. Архіўнае фота

З пачатку года ў Італію прыбыло мігрантаў у чатыры разы больш, чым за той жа пэрыяд летась.

Урад Італіі абʼявіў надзвычайнае становішча тэрмінам на шэсьць месяцаў, каб справіцца з наплывам мігрантаў, якія прыбываюць на паўднёвыя берагі краіны. З пачатку 2023 году ў Італію прыбыла 31 тысяча мігрантаў — амаль у чатыры разы больш, чым за той жа пэрыяд летась і пазалетась, піша DW

Дзяржаўная тэлевізія Італіі паведаміла аб чаканым прызначэньні спэцыяльнага ўпаўнаважанага. Таксама было ўхвалена першапачатковае фінансаваньне ў памеры 5 мільёнаў эўра ў рамках захадаў, зацьверджаных прэмʼер-міністрам Джоржай Мэлёні і яе кабінэтам.

У заяве, зробленай пасьля пасяджэньня кабінэта, урад адзначыў, што надзвычайнае становішча неабходнае для «тэрміновых надзвычайных захадаў у зьніжэньні перагружанасьці» цэнтру прыёму мігрантаў на невялікім італьянскім востраве ў Міжземным моры.

Акрамя таго, патрэбны «новыя будынкі, прыдатныя як для размяшчэньня, так і для апрацоўкі і рэпатрыяцыі мігрантаў, у якіх няма неабходных умоў для знаходжаньня» ў Італіі, гаворыцца ў заяве ўраду.

Па дадзеных МУС Італіі, з пачатку гэтага года каля 31 тысячы мігрантаў дасягнулі берагоў краіны. Частку зь іх выратавалі італьянскія вайсковыя судны, іншыя дабраліся да Італіі без староньняй дапамогі.

Гэта амаль у чатыры разы больш, чым тыя прыкладна 8 тысяч чалавек, якія прыбылі ў Італію за той жа пэрыяд у кожным з двух папярэдніх гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG