Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі ініцыяваў выхад Украіны з дамовы зь Беларусьсю аб абароне дзяржаўных сакрэтаў


Выступ Уладзіміра Зяленскага ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. Кіеў, 28 сьнежня 2022
Выступ Уладзіміра Зяленскага ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. Кіеў, 28 сьнежня 2022

Апэратарамі рэалізацыі дакумэнту з украінскага боку была Служба бясьпекі, а зь беларускага — Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўнёс у Вярхоўную Раду праект закону аб спыненьні дзеяньня дамовы зь Беларусьсю аб узаемным забесьпячэньні абароны дзяржаўных сакрэтаў.

Беларусь і Ўкраіна падпісалі гэтую дамову ў лютым 2004 году, украінскі парлямэнт ратыфікаваў яе ў кастрычніку 2005 году.

Апэратарамі рэалізацыі гэтага дакумэнту з украінскага боку была Служба бясьпекі, а зь беларускага — Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.

Дамова прадугледжвала ўзаемную абарону дзяржаўных сакрэтаў і магчымую іх перадачу трэцім краінам толькі пры пісьмовым узгадненьні другога боку.

11 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб спыненьні дзеяньня дамовы зь Беларусьсю аб супрацы ў сфэры тэхнічнай абароны інфармацыі, падпісанай у студзені 2003 году ў Менску.

Да верасьня 2014 году апэратарамі рэалізацыі гэтай дамовы былі Служба бясьпекі Ўкраіны і Дзяржаўны цэнтар бясьпекі інфармацыі пра прэзыдэнце Беларусі, а пасьля падпісаньня пратаколу да яе паўнамоцнымі органамі сталі Дзяржаўная служба спэцыяльнай сувязі Ўкраіны і Апэрытыўна-аналітычны цэнтар пры Аляксандру Лукашэнку.

З пачатку расейскага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, Украіна выйшла, дэнансавала або спыніла дзейнасьць больш як 20 пагадненьняў, дамоў, мэмарандумаў і пратаколаў, якія падпісваліся з урадам Беларусі з 1991 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG