Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына ў суботу спыніць апошнія АЭС


У суботу Нямеччына плянуе канчаткова закрыць усе атамныя электрастанцыі, якія засталіся.

Пра гэта паведамляе Euronews.

Гаворка ідзе аб трох энэргаблёках. Паводле плянаў іх павінны былі спыніць яшчэ ў канцы мінулага году, але расейскае ўварваньне ва Ўкраіну і энэргетычны крызіс прымусілі адкласьці гэты крок.

Выказваліся меркаваньні, што з гэтых прычын трэба ня проста пакінуць гэтыя рэактары, а запусьціць ужо спыненыя. Але ва ўрадзе настойваюць, што «доўгатэрміновыя рызыкі атамнай энэргетыкі не паддаюцца кантролю».

Курт Радлаф, прадстаўнік кампаніі па ўтылізацыі АЭС, заявіў: «У цэху дэмантажу мы будзем разьбіраць галоўныя элемэнты, гэта значыць парагенэратары і гермэтычныя карпусы рэактараў, і гэтым мы будзем займацца да 40-х і нават 50-х гадоў. А дэмантаж дэмантажнага цэху заплянаваны на 60-я гады».

Пры гэтым, паводле дадзеных апытаньняў грамадзкай думкі, толькі крыху больш за чвэрць немцаў выступаюць за адмову ад АЭС. Дзьве траціны або за захаваньне атамнай энэргетыкі, або як мінімум за працяг тэрміну эксплюатацыі рэактараў. Адзін з аргумэнтаў праціўнікаў закрыцьця станцыяў — калясальная цана ўтылізацыі абсталяваньня і ядзерных адкідаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG