Прадстаўніцтва РЦНК у Гомлі, вядомае як «Русский дом», правяло конкурс сярод мясцовых школьнікаў пад назвай «Жывая клясыка», у якім дзеці артыстычна чыталі ўрыўкі зь вядомых расейскіх літаратурных твораў. Пераможцу конкурсу адправяць у крымскі лягер «Артэк», піша мясцовае выданьне «Штодзень».