Праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што з пачатку лютага гэтага году ў СІЗА-1 утрымліваецца намесьнік камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалягічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгадзе гвардыі падпалкоўнік Антон Чарамных.
Па папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, яго, сярод іншага, абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Абставіны справы невядомыя.
Год таму газэта «Звязда» рабіла рэпартаж са 120-й мэханізаванай брыгадзе, што дыслякуецца ў менскім Уруччы.