Аляксандар Лукашэнка 22 сакавіка выказаўся пра арышт у Польшчы дзевяці іншаземцаў, якіх падазраюць у працы на расейскія спэцслужбы. Сярод затрыманых ёсьць беларусы.
Акрамя таго, прапануецца канфіскаваць грошы, якія перавозяць асобы, што падалі недакладныя або няпоўныя зьвесткі ў касавай дэклярацыі.
Урад Чэхіі на пасяджэньні 22 сакавіка ўхваліў пастанову аб працягу адмовы ў выдачы візаў і відаў на жыхарства грамадзянам Беларусі і Расеі яшчэ на год. Яна будзе дзейнічаць да 31 сакавіка 2024 году.
Падчас візыту заплянаваныя сустрэчы ў Дзярждэпартамэнце, Палаце прадстаўнікоў і Сэнаце ЗША, з амбасадарамі краін Эўропы і Амэрыкі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заклікаў усе краіны сьвету, якія ўдзельнічаюць у працы Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) у Гаазе, кіравацца ордэрам на арышт прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які суд выдаў на мінулым тыдні па падазрэньні ва ўчыненьні ва Ўкраіне ваенных злачынстваў.
Якія стратэгічныя пляны Пэкіну адносна Беларусі? Ці можна лічыць пасьпяховымі для Расеі вынікі сустрэчы Сі Цзіньпіна і Ўладзіміра Пуціна? Ці будзе Кітай прадаваць зброю Расеі?
Адной з праблем ён назваў адсутнасьць гарманізацыі санкцыяў супраць Беларусі і Расеі, што дае Беларусі магчымасьці абыходзіць іх праз Расею.
Парлямэнт Швэцыі 22 сакавіка ўхваліў законапраект, які дазваляе краіне далучыцца да NATO.
Яна адзначыла, што румынская — адна з афіцыйных моваў Эўразьвязу, і пажадала, каб яна «аб’яднала ўсіх, хто жыве на гэтай зямлі і любіць яе».
ІТ-кампаніі Gurtam і Akveo закрываюць беларускія юрыдычныя асобы. Такая інфармацыя зьявілася на сайце адзінага дзяржаўнага рэгістру, заўважыў dev.by.
Страйк арганізавалі транспартныя кампаніі Люблінскага ваяводзтва і палітыкі крайне правай партыі «Канфэдэрацыя».
Як улады маніпулююць гісторыяй і хто сапраўдныя фашысты? Ці варта камэнтаваць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра «арыйскія стандарты» ў дзень 80-годзьдзя трагедыі ў Хатыні?
Старшыня «Маладога фронту», які ваюе ва Ўкраіне ў складзе палку Каліноўскага, не плянуе вяртацца дамоў на прапанову, адрасаваную яму сілавікамі празь відэа. Урбановіч кажа, што вобшукі прайшлі ня толькі ў ягонага бацькі.
22 сакавіка Натальля Пінчук, жонка ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру палітвязьня Алеся Бяляцкага, сустрэлася з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Раней у яе былі сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім і міністрам замежных спраў Зьбігневам Раў.
Міжнародная фэдэрацыя хакею (IIHF) працягне сэзон чэмпіянату фэдэрацыі 2023/2024 без камандаў Расеі і Беларусі, гаворыцца ўпрэс-рэлізе за 22 сакавіка.
Прадстаўнік Расеі пры Аддзяленьні ААН у Жэнэве (Швайцарыя) Генадзь Гацілаў заявіў пра ангажаваны характар справаздачы аб сытуацыі ў Беларусі Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека.
Фэстываль «Нефільтраванае кіно» мусіў прайсьці ў Менску 24–26 сакавіка. Пра яго адмену арганізатары паведамілі ў сацыяльных сетках.
У дэмсілах адзначылі, што яны працуюць з заканадаўчай і выканаўчай уладай Літвы, каб забясьпечыць законныя правы беларусаў пры прыняцьці законапраекту Соймам Літвы.
Суд у Лёндане не задаволіў пазоў беларуска-расейскай IT-кампаніі Synesis (зарэгістраваная ў расейскім інавацыйным цэнтры «Сколкава») супраць МЗС Вялікай Брытаніі за накладзеныя на яе санкцыі, піша BPN.
Сам Мікалай Шарсьнёў за некалькі дзён да справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі АБФФ прызнаўся, што ня меў дачыненьня да футболу, і яго кандыдатуру спачатку вылучылі безь яго ведама.
У Беларусі цяпер 1456 палітвязьняў, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітзьняволеных нашмат больш.
Уладзімір Зяленскі ўручыў украінскім вайскоўцам дзяржаўныя ўзнагароды.
Аляксандар Лукашэнка наведаў мэмарыяльны комплекс «Хатынь», дзе выступіў з прамовай.
Такі законапраект у першым чытаньні прыняў Сойм Літвы. Калі ён будзе прыняты ў другім чытаньні, зьмены набудуць моц.
Цяпер Японія старшынствуе ў «Вялікай сямёрцы», а японскі прэм’ер-міністар Фуміё Кісіда ўпершыню наведаў Украіну ў часе вайны і правёў шэраг сустрэч на вышэйшым узроўні.
Член Камітэту міжнародных адносін Вярхоўнай Рады Ўкраіны выступіў з заявай, у якой асудзіў перасьлед беларускага журналіста і заклікаў да больш рашучых дзеяньняў за вызваленьне беларускіх палітвязьняў.
Пагадненьне прадугледжвае, што Бялград не прызнае Косава паводле міжнароднага права, але прыме да ведама яго дзяржаўнасьць і прызнае косаўскія пашпарты і мытныя дакумэнты.
Заява Джона Кірбі прагучала на тле сустрэчы лідэраў Кітаю і Расеі Сі Цзіньпіна і Ўладзіміра Пуціна.
Законапраект прынялі ў першым чытаньні. Калі дэпутаты Сойма Літвы будуць галасаваць па дакумэнце ў другім чытаньні, не паведамляецца.
МВФ дасягнуў з Украінай пагадненьня аб праграме фінансаваньня на 15,6 млрд дяляраў.
Візыт Сі Цзіньпіна ў Маскву прайшоў праз некалькі дзён пасьля таго, як Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Пуціна. Крэмль спрабуе атрымаць падтрымку Пэкіна ў супрацьстаяньні ва Ўкраіне і з краінамі Захаду, аднак Кітай устрымліваецца ад наўпроставай публічнай падтрымкі Расеі
19 сакавіка ў Горадні былі чуваць выбухі і страляніна, зьяўлялася інфармацыя і пра затрыманьні. КДБ пазьней заявіў, што тэракт у Горадні хацеў учыніць тэрарыст з падробленым расейскім пашпартам.
Сытуацыя ў нечым нагадвае справу аб «змове» Зянковіча — Фядуты — Кастусёва. Тая «змова» не была чыстай выдумкай, суб’ектыўна яе фігуранты дзейнічалі шчыра, але ўся ініцыятыва амаль ад пачатку знаходзілася пад кантролем беларускіх спэцслужбаў. Такой жа правакацыяй маглі быць і падзеі ў Горадні.
КДБ сьцьвярджае, што тэракт у Горадні хацеў учыніць тэрарыст з падробленым расейскім пашпартам. Дзяржаўныя СМІ апублікавалі нават відэа нібыта захопу кватэры, дзе ён быў і, паводле КДБ, бараніўся пры дапамозе зброі. Лукашэнка назваў апэрацыю бліскучай.
Былы супрацоўнік адміністрацыі і Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта Беларусі, палітоляг і дыплямат Анатоль Котаў лічыць, што афіцыйная вэрсія здарэньня ў Горадні — «суцэльны фэйк», заяўляе, што паміж сілавікамі нарастае барацьба і ўнутраная канкурэнцыя.
Музыка расказаў пра тое, чаму больш ня будзе граць з N.R.M., ці вернецца ў Беларусь і як перажывае ўсё тое, што цяпер адбываецца ў сьвеце.
Лукашэнка «ўмацаваў сваю ўладу над усімі інстытутамі і падарваў вяршэнства закону аўтарытарнымі мэтадамі, у тым ліку фальсыфікацыяй вынікаў выбараў і прыняцьцем адвольных указаў», сказана ў дакладзе Бюро дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамэнту ЗША аб парушэньнях правоў чалавека.
Канцлер ФРГ Оляф Шольц падчас штогадовай сустрэчы з супрацоўнікамі выданьня Rheinische Post у Дусэльдорфе расказаў пра свае тэлефонныя перамовы з Уладзімірам Пуціным.
Выданьне паведамляе, што з Кітая ў Расею пастаўляюцца сотні бесьпілётнікаў, якія адразу ж адпраўляюцца ў зону баявых дзеяньняў ва Ўкраіне.
У пратэстоўцаў чатыры патрабаваньні. Асноўныя тычацца канкурэнтаў зь Беларусі і Расеі.
Вучэньні будуць праходзіць у пунктах сталай дысьлякацыі войскаў.
Расьсьледніцкі праект «Сыстэма» тэлеканалу «Настоящее время» і Радыё Свабода высьветліў, што толькі за адзін дзень пасьля абвяшчэньня мабілізацыі з Расеі выехалі 250 лекараў.
УПЦ МП павінна пакінуць Кіева-Пячорскую лаўру да 29 сакавіка.
Лукашэнка 21 сакавіка на чарговай нарадзе зь сілавым блёкам пракамэнтаваў «нэўтралізацыю іншаземнага тэрарыста» ў Горадні, паведамляе БелТА.
У панядзелак, прадстаўляючы ў Дзярждэпартамэнце даклад аб выкананьні правоў чалавека ў сьвеце за 2022 год, дзяржсакратар Энтані Блінкен адмыслова спыніўся на візыце кітайскага лідэра Сі Цзіньпіна ў Маскву і прапановах Пэкіна па мірным урэгуляваньні ва Ўкраіне.
Краіны Эўрапейскага Зьвязу прынялі рашэньне аб пастаўцы Ўкраіне 1 мільёна артылерыйскіх снарадаў у бліжэйшыя 12 месяцаў.
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін і кіраўнік КНР Сі Цзіньпін правялі нефармальную сустрэчу ў Крамлі.
Погляды кіраўніцтва Беларусі і Расеі на сытуацыю ва Ўкраіне разыходзяцца, заявіў у эфіры радыёстанцыі «Гаворыць Масква» дырэктар Інстытуту краін СНД, першы намесьнік кіраўніка камітэту Дзярждумы РФ у справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязяў з суайчыньнікамі Канстанцін Затулін.
Праца ішла больш за год. Да палатна давялося дашыць тры мэтры. Сьцісла расказваем гісторыю ўжо вядомага палотнішча.
Загрузіць яшчэ