Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя працягнула адхіленьне ад спаборніцтваў спартоўцаў з Расеі і Беларусі, пакуль ня скончыцца вайна


Пратэсты спартоўцаў у Менску. 2020
Пратэсты спартоўцаў у Менску. 2020

Арганізацыя заявіла, што працягне падтрымліваць Фэдэрацыю лёгкай атлетыкі Ўкраіны.

Эўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя (European Athletics) прадоўжыла ўведзенае год таму адхіленьне ад спаборніцтваў спартсмэнаў з Расеі і Беларусі да канца вайны. Такая інфармацыя зьявілася 15 сакавіка на сайце асацыяцыі.

«Паколькі вайна працягваецца ўжо больш за год, мы хацелі б паказаць, што не вагаемся ў сваёй пазыцыі адносна працяглай забароны на ўезд расейскіх і беларускіх спартсмэнаў, дапаможнага пэрсаналу і іншых афіцыйных асоб ня толькі на спаборніцтвы, але і на ўсе імпрэзы», — сказаў прэзыдэнт асацыяцыі Дабрамір Карамарынаў.

Ён дадаў, што арганізацыя працягвае падтрымліваць Фэдэрацыю лёгкай атлетыкі Ўкраіны.

У 2022 годзе European Athletics адхілілі спартсмэнаў з Расеі і Беларусі на нявызначаны тэрмін.

МАК рэкамэндаваў не дапускаць беларусаў і расейцаў да ўдзелу ў спаборніцтвах

22 лютага Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК)выступіў з заявай, што не плянуе адмяняць санкцыі, якія дзейнічаюць у дачыненьні да алімпійскіх камітэтаў і спартоўцаў Расеі і Беларусі.

У канцы лютага 2022 году МАК рэкамэндаваў міжнародным фэдэрацыям не дапускаць беларусаў і расейцаў да ўдзелу ў спаборніцтвах у сувязі з вайной ва Ўкраіне. 25 студзеня 2023 году ён выступіў з новай рэкамэндацыяй, прапанаваўшы дапусьціць да міжнародных спаборніцтваў у нэўтральным статусе спартоўцаў, якія не бяруць актыўнага ўдзелу ў падтрымцы вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG