Паводле амбасадара, такі крок «наўпрост супярэчыць палажэньням Дагавору аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі. Прычым гэта парушэньне як з боку Расеі, так і Беларусі».
Хто прыняў рашэньне аб вяртаньні ядзернай зброі ў Беларусь? Ці зьвязана гэта зь нядаўнім візытам кітайскага лідэра Сі ў Маскву? Якой будзе рэакцыя заходніх краінаў? Ці зьменіцца цяпер палітыка Ўкраіны адносна рэжыму Лукашэнкі?
Прадстаўнік Эўразьвязу ў замежнай палітыцы Жузэп Бурэль 26 сакавіка заявіў, што ЭЗ гатовы адказаць далейшымі санкцыямі на магчымае разьмяшчэньне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі.
Цэнтральнаамэрыканская дзяржава Гандурас у суботу аб’явіла пра разрыў дыпляматычных стасункаў з Тайванем і намер устанавіць іх з Кітайскай Народнай Рэспублікай.
Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Украіны. Кіеў чакае рашучых крокаў ад пастаянных членаў Рады бясьпекі — Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША і Кітаю.
Заяўляючы пра разьмяшчэньне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін «фіксуе свой удзел ва ўчыненьні злачынства», падкрэсьліў у Twitter дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк.
Ціханоўская пракамэнтавала пляны Крамля разьмясьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Яна заклікала міжнародную супольнасьць патрабаваць ад Пуціна адмовіцца ад сваіх намераў.
25 сакавіка Ўладзімір Пуцін зрабіў беларусам «падарунак» на Дзень Волі. Ён абвесьціў, што прынята рашэньне разьмясьціць тактычную ядзерную зброю на беларускай тэрыторыі. Да чаго гэта можа прывесьці.
Пра гэта заявілі афіцыйныя асобы ў Ерэване.
У арганізацыі лічаць, што разьмяшчэньне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі можа прывесьці да страшных наступстваў.
Украіна афіцыйна адрэагавала на заяву Крамля аб падрыхтоўцы разьмяшчэньня тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.
Злучаныя Штаты — таксама ядзерная дзяржава — асьцярожна адрэагавалі на заяву Пуціна пра ядзерную зброю ў Беларусі. Высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі заявіў, што няма ніякіх прыкмет таго, што Масква плянуе выкарыстаць сваю ядзерную зброю.
Рэаліі жыцьця тысяч беларускіх сем’яў сёньня — трывога за блізкіх, якія невядома за што апынуліся ў турмах і вымушаным выгнаньні.
Валер Сахашчык пракамэнтаваў заяву Пуціна пра разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі.
Якія наступствы будзе мець рашэньне Расеі разьмясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі? Як гэты крок паўплывае на сувэрэнітэт Беларусі? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказвае дырэктар праграмы «Ўсходняга партнэрства» ЭЗ і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў Аркадзь Мошэс.
Дырэктар польскага Цэнтру стратэгічных дасьледаваньняў Адам Эбэрхард, блізкі да польскага ўраду, пракамэнтаваў у сваім Твітары заяву Пуціна аб разьмяшчэньні ў Беларусі ядзернай тактычнай зброі.
1 ліпеня ў Беларусі скончыцца будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Пра гэта 25 сакавіка паведаміў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у эфіры тэлеканала «Россия-24».
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Ўкраіны (ГУР) зьвярнулася ў сваіх сацыяльных сетках зь віншаваньнем беларусам з нагоды Дня Волі, які адзначаецца 25 сакавіка.
У пятніцу Сьвятлана Ціханоўская і дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінэта наведала Бостан. Там яны, між іншага, былі ў адной з самых прэстыжных навучальных установаў сьвету — Гарвардзкім унівэрсытэце.
Кітай пакуль не даваў Расеі зброю для выкарыстаньня ў вайне супраць Украіны, лічыць прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, піша выданьне Reuters.
25 сакавіка прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган правёў тэлефонную размову са сваім расейскім калегам Уладзімірам Пуціным, піша выданьне Hurriyet.
Прадстаўнік Эўразьвязу ў замежнай палітыцы Жузэп Бурэль 25 сакавіка выступіў з заявай з нагоды беларускага Дня Волі, які ў Эўропе адзначаюць як Міжнародны дзень салідарнасьці з Беларусьсю.
Часовы павераны ў справах ЗША Рубен Аруцюнян да Дня Волі запісаў відэа ля будынку на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе прымалася трэцяя ўстаўная грамата Беларускай Незалежнай Рэспублікі і павіншаваў беларусаў са сьвятам.
Нават дыктатарскія постсавецкія рэжымы шануюць абвяшчэньне незалежнасьці сваіх краінаў, якое ў многіх упершыню адбылося на пачатку ХХ стагодзьдзя, пасьля Першай сусьветнай вайны. Чаму ж Лукашэнка не шануе? Як зьмянілася стаўленьне грамадзтва да БНР за гады незалежнасьці?
25 сакавіка Аляксандар Лукашэнка павіншаваў народ Грэцыі з Днём Незалежнасьці, паведамляе ягоная прэс-служба.
25 сакавіка дэмакратычная лідэрка Беларусь Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да беларусаў з нагоды 105-ай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Раніцай 25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР, калі беларусы сьвяткуюць Дзень Волі, каля будынка літоўскага Сейму ўзьнялі бела-чырвона-белы сьцяг.
25 сакавіка ў Беларусі набылі сілу папраўкі аб сьмяротным пакараньні для чыноўнікаў і вайскоўцаў за здраду дзяржаве.
У польскім горадзе Элк, сталіцы рэгіёну Мазуры, мясцовыя ўлады з нагоды Дня Волі вывесілі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг на знак салідарнасьці зь беларусамі, паведамляе «Белсат».
Пяць гадоў таму ўлады дазволілі шырокае адзначэньне 100-годзьдзя БНР у цэнтры Менску. Магчымасьць слова тады атрымалі розныя людзі, Свабода паглядзела, як склаўся іхны лёс потым.
Швэцыя, Нарвэгія, Фінляндыя і Данія падпісалі пагадненьне аб намерах для стварэньня абʼяднаных вайскова-паветраных сіл. Разам паўночныя краіны будуць эксплуатаваць 250 зьнішчальнікаў, а таксама сыстэмы супрацьпаветранай абароны і выведкі.
4 красавіка Саюз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) абмяркуе выключэньне зборнай Беларусі з адборачных матчаў чэмпіянату Эўра-2024.
Хто і ў якіх абставінах можа выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі, чаму наўрад ці магчыма стварыць міжнародны трыбунал па злачынствах рэжыму супраць беларусаў і ці трапіць Лукашэнка пад суд за суагрэсію супраць Украіны. – Адказвае юрыстка Кацярына Дзейкала.
Праваабаронцы «Вясны» атрымалі інфармацыю, што 24 сакавіка на волю выйшаў памочнік старшыні Калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Дзьмітры Шадко.
24 сакавіка на аэрадроме ў Ліпках беларускія ўнутраныя войскі правялі плянавыя тактыка-спэцыяльныя вучэньні з удзелам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.
Працягваюцца палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Зьбіраем інфармацыю пра суды, арышты, затрыманьні, ператрусы.
Міністэрства юстыцыі Беларусі не атэставала яшчэ чатырох адвакатаў.
Беларусам могуць забараніць выдачу візаў і дазволаў на жыхарства ў Літве. Такі законапраект у першым чытаньні прыняў Сейм Літвы.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» яшчэ адну кнігу — «Адысея капiтана БНР» гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца.
Падводзім вынікі гэтага тыдня разам з палітычным аглядальнікам Свабоды Валерам Карбалевічам.
24 сакавіка ЗША ўвялі новыя санкцыі ў дачыненьні да 3 юрыдычных і 9 фізычных асобаў Беларусі, а таксама самалёта Лукашэнкі, паведаміла Міністэрства фінансаў ЗША.
АБСЭ прыняла рашэньне ўвесьці ў дачыненьні да Беларусі так званы Маскоўскі мэханізм. Гэта адмысловы мэтад працы арганізацыі ў краінах, дзе адбываюцца грубыя і сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека.
Адвакат Томаш Віліньскі падаў заяву ад імя 10 пацярпелых. Акрамя іх, на гэты момант даць паказаньні плянуюць яшчэ 30 чалавек на тэрыторыі Польшчы.
«Плянуецца зьняць з захаваньня ўзбраеньне, вайсковую і спэцыяльную тэхніку, з наступным зьдзяйсьненьнем маршу ў прызначаны раён», — адзначаецца ў паведамленьні Мінабароны Беларусі.
Наўрад ці варта чакаць спыненьня жорсткіх палітычных рэпрэсій пры гэтым рэжыме. Калі гаварыць больш дакладна, тэрор ня спыніцца, пакуль Лукашэнка застаецца ва ўладзе.
Дэпутат Сэйму Літвы Томас Тамілінас расказаў Свабодзе, што цяпер вакол законапраекту ў Сэйме вядуцца дыскусіі. На ягоную думку, закон ня мусіць ствараць беларусам перашкодаў у жыцьці, калі ніякіх рызык няма.
Беларуская кампанія «Белзьнешпрамсэрвіс» знаходзіцца пад санкцыямі ЗША за гандаль з вайскова-прамысловымі комплексамі Сірыі і Ірану.
Асобнай тэмай размовы стала пытаньне аб абнаўленьні Акту аб дэмакратыі ў Беларусі.
У чэрвені 2022 году аналягічныя правілы ўвяла Міжнародная фэдэрацыя плаваньня.
Каардынацыйная рада Беларусі апублікавала заяву ў сувязі з законам «Аб абмежавальных захадах у дачыненьні да ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне», прынятым Сэймам Літвы ў першым чытаньні.
Загрузіць яшчэ