Хакейны «Нёман» у першых матчах плэй-оф застаўся без фанацкага актыву — лідэра руху Сяргея Емяльянава і яшчэ каля 10 актыўных балельшчыкаў сталі затрымліваць у Гродне з 9 сакавіка.
У касьцёлах Горадзенскай вобласьці сёньня, у Дзень Канстытуцыі, у малітву вернікаў дададуць просьбу «аб міры, прымірэньні і яднаньні народу Беларусі». Як піша сайт katolik.life, гэта было зроблена на просьбу ўладаў вобласьці.
З ініцыятывы ГУБАЗіКа ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кнігу пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча, нумары часопісаў «Наша гісторыя», Arche і нават каляндар.
Расея накіравала на Данбас эшалён з жанчынамі-вязьнямі. Ва ўкраінскім Генштабе заявілі, што расейскае камандаваньне спрабуе такім чынам папоўніць страты на фронце.
КДБ Беларусі абнавіў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Праваабаронцы лічаць, што Шадко затрымалі ў справе дывэрсіі ў Мачулішчах. Ператрусы з канфіскацыямі прайшлі і ў іншых ралевікоў.
Гэта другія вайсковыя зборы ў 2023 годзе. Папярэднія праходзілі з 6 лютага да 7 сакавіка пры ўдзеле 500 грамадзян.
Свабодзе пацьвердзілі інфармацыю пра затрыманьні сярод псыхолягаў у Беларусі.
Палітоляга Андрэя Ягорава 12 сакавіка выбралі сьпікерам Каардынацыйнай рады.
Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта, сказаў, што «падаўжэньне збожжавай угоды зьяўляецца жэстам добрай волі».
У рэзалюцыі падкрэсьліваецца, што вайсковая кампанія «Вагнэр», заснаваная набліжаным да прэзыдэнта Расеі Яўгеніем Прыгожыным, зьяўляецца ценявым інструмэнтам расейскай улады.
У Офісе генэральнага пракурора Ўкраіны паведамілі, што ўкраінскія сьледчыя дакумэнтуюць шэсьць сур’ёзных парушэньняў нормаў міжнароднага права, якія робіць Расея супраць украінскіх дзяцей.
Упаў з вышыні і трапіў у шпіталь, ня выплацілі заробку, пагражалі, звольнілі падчас бальнічнага. Беларусы расказваюць, як сябе абараніць, а таксама даюць парады, у якія кампаніі і на якіх умовах лепш уладкоўвацца.
Справы 105 расейцаў знаходзяцца ў судах, 29 вайскоўцам расейскай арміі абвесьцілі выракі.
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч сьцвярджае, што ініцыятарам судовага рашэньня выступіў ГУБАЗіК.
«Лукашэнка часта дзейнічаў як васал Крамля ў апошніх паездках у замежныя краіны».
Пажыцьцёвае зьняволеньне ня можа прымяняцца як альтэрнатыва сьмяротнаму пакараньню паводле артыкулаў за дзяржаўную здраду і акты тэрарызму, адзначана ў новым законе.
Беларусь у 2018-2022 гадах скараціла экспарт на 37 % у параўнаньні з 2013–2017 гадамі. Асноўныя пастаўкі зброі Беларусь ажыцьцяўляла ў Сэрбію, Віетнам і Ўганду.
Сілавікі заявілі, што ў Гомлі яны «праверылі» больш за 30 чалавек «на прадмет садзейнічання экстрэмісцкім фармаванням», каля 20 — затрымалі.
У МУС Беларусі паведамілі, што да крымінальнай адказнасьці за спробу выезду з краіны для «ўступленьня ў ваенізаваныя фармаваньні ў якасьці наймітаў» з 2022 году прыцягнулі 11 чалавек.
Аб гэтым на брыфінгу 13 сакавіка заявіў прэс-сакратар амэрыканскага замежнапалітычнага ведамства Нэд Прайс.
З 10 жніўня 2020-га па 31 сьнежня 2022 году Польшча выдала беларусам 509 701 візу, паведаміў 13 сакавіка тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы» са спасылкай на дадзеныя польскага МЗС.
Італьянскі ўрад заявіў, што гэта зьяўляецца часткай стратэгіі гібрыднай вайны Масквы супраць краін, якія падтрымліваюць Украіну.
Расея спрабуе абыходзіць санкцыі, закупляючы эўрапейскія тавары праз трэція краіны. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрвію «Радыё Свабода» заявіў амбасадар Украіны ў ЭЗ Усевалад Чэнцаў.
Сталы прадстаўнік Швайцарыі пры АБСЭ Рафаэль Нэгелі ад імя дэлегацыяў васьмі дзяржаваў агучыў у Вене 9 сакавіка «Сумесную заяву аб палітзьняволеных у Беларусі», асудзіўшы новую хвалю вынесеных нядаўна палітычна матываваных прыгавораў.
За апошнія пяць гадоў эўрапейскія краіны павялічылі імпарт зброі на 47%, гаворыцца ў штогадовым дакладзе Стакгольмскага міжнароднага інстытуту дасьледаваньня праблем міру (SIPRI).
Штуршком для рэанімацыі актыўнай супрацы Беларусі і Ірану стала лёгіка геапалітычнага пазыцыянаваньня. Прычым ня толькі ў зьвязку з вайной ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт Джо Байдэн у панядзелак выступіў са зваротам наконт надзвычайных мер, якія рэгулюючыя органы былі вымушаныя прыняць пасьля краху банкаў Silicon Valley Bank (SVB) і Signature Bank, і заявіў, што папросіць Кангрэс узмацніць нарматывы для банкаў.
Ці навучыць Іран Лукашэнку, як абыходзіць санкцыі? Ці абмяжоўваюцца вынікі візыту кантрактамі на 100 мільёнаў даляраў? Якім можа быць вайскова-тэхнічнае вымярэньне новага этапу супрацы Беларусі і Ірану?
Падчас сустрэчы Лукашэнкі і Эбрахіма Раісі прэзыдэнт Ірану паабяцаў падзяліцца досьведам абыходу санкцыяў. «Мы гатовыя дзяліцца нашым досьведам у гэтым напрамку», — сказаў Эбрахім Раісі.
Будуць высунутыя абвінавачаньні ў разбурэньні інфраструктуры і гвалтоўным вывазе дзяцей.
Аляксандар Лукашэнка падчас двухдзённага візыту ў Іран заявіў, што «за апошнія гады Беларусь і Іран зразумелі, наколькі патрэбныя адно аднаму». Міжнародная супольнасьць крытыкуе Іран за супрацу ў вайсковай сфэры з Расеяй, а таксама за жорсткае падаўленьне нядаўніх масавых пратэстаў.
«Оскар» за фільм пра расейскага палітвязьня Навальнага — гэта як суцяшальны прыз расейскай апазыцыі, якая цярпіць суцэльныя паразы і ніяк ня здолее здабыць у сваёй краіне дэмакратыю і свабоду.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абнародавала справаздачу аб рызыках для дзяцей з інтэрнатаў у раёнах баявых дзеяньняў, а таксама для дзяцей, якіх эвакуавалі ў іншыя рэгіёны або краіны Эўропы.
Пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.
Ксёндз Дзьмітры Прыступа, пэўна, адзіны каталіцкі сьвятар, на якога завялі крымінальную справу пасьля пачатку пратэстаў 2020 году. Упершыню ён расказаў Свабодзе сваю вэрсію падзеяў. Цяпер Дзьмітры вучыць падставам маралі дзяцей у Польшчы і падарожнічае з сваім сабакам Бро.
Перамовы прайшлі ў Тэгеране, дзе Лукашэнка знаходзіцца з двухдзённым візытам.
12 сакавіка 29 гадоў магло б споўніцца Івану «Брэсту» Марчуку, аднаму з самых вядомых беларускіх дабраахвотнікаў.
Па выніках выбараў сьпікерам Каардынацыйнай рады выбралі Андрэя Ягорава.
42-і прэзыдэнт ЗША (1993–2001) Біл Клінтан асудзіў вырак беларускаму праваабаронцу, ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году Алесю Бяляцкаму.
У Малдове ў нядзелю прайшоў мітынг апазыцыі, арганізаваны прарасейскай партыяй «Шор». Пратэстоўцы зьяжджаліся ў сталіцу Малдовы для ўдзелу ў мітынгу на дзясятках аўтобусаў, але іх спыніла паліцыя, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Гэта была спроба падарваць згуртаванасьць Эўразьвязу, а таксама «спроба дэстабілізаваць Польшчу, каб у момант нападу Расеі на Ўкраіну мы не змаглі б прымаць украінскіх уцекачоў», – сказаў Маравецкі.
Аўтамабіль з Расеі праваеннай сымболікай і макетам ракеты ўжо некалькі дзён езьдзіць па Беларусі, і, паводле назіральнікаў, парушае некалькі пунктаў Правілаў дарожнага руху. У ДАІ парушэньняў не пабачылі.
Паліцыя Эстоніі арыштавала прарасейскага палітыка Айва Пэтэрсана. Яго і двух ягоных паплечнікаў падазраюць у працы на замежную дзяржаву. Па гэтым артыкуле затрыманым можа пагражаць да 6 гадоў пазбаўленьня волі, паведаміла Эстонскае нацыянальнае тэлерадыёвяшчаньне.
Улады Беларусі правялі ратацыю і вывелі частку расейскіх войскаў, гаворыцца ў заяве камандуючага Аб’яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны генэрал-лейтэнанта Сяргея Наева.
У ізалятары часовага ўтрыманьня ў Гомлі адмаўляюцца прымаць перадачы для затрыманых па «палітычных» артыкулах. Пра гэта Свабодзе паведамілі жыхары абласнога цэнтру, блізкія людзі якіх цяпер знаходзяцца ў ІЧУ.
Беларускія памежнікі з заставы «Глушкавічы» ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці заявілі пра рост колькасьці «правакацый» з боку ўкраінскіх калег.
У Ізраілі праходзяць мітынгі супраць судовай рэформы.
На гэтым тыдні ў доме бацькоў Кабанава адбыўся ператрус.
Крывавыя жорны жорсткіх палітычных рэпрэсій у Беларусі працягваюць круціцца, і ўжо нават не зусім зразумела — ці сам Лукашэнка працягвае іх прысьпешваць, ці Масква і ягонае атачэньне не дазваляюць іх спыніць ці хоць бы замарудзіць.
Загрузіць яшчэ