Спробы некалькіх краін Эўразьвязу прасунуць рашэньне аб паслабленьні санкцыйнага ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі «зьяўляюцца непрымальнымі», заявіў 23 сакавіка ў Брусэлі прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.
«Беларусь павінна ўвайсьці ў эўрапейскую сям’ю нацый, стаць надзейным сябрам і саюзьнікам у дэмакратычным сьвеце», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская на Форуме Каліноўскага, які праходзіць 23 сакавіка ў Вашынгтоне, піша BPN.
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла сьвяткавала Дзень Волі 75 разоў. Сёлета, паводле яе, найгоршая сытуацыя для незалежнай Беларусі.
23 сакавіка 38 краін-удзельніц АБСЭ выступілі з сумеснай заявай, у якой абвясьцілі пра паўторны зварот да Маскоўскага мэханізму ў сувязі з парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі.
Швэцыя і Фінляндыя ў 2022 годзе адмовіліся ад традыцыйнага нэўтралітэту на фоне ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну
Украіне перадалі тыя зьнішчальнікі, якія Славаччына ня можа абслугоўваць ва ўмовах санкцый супраць Расеі.
«Я ня ведаю іншай арміі ў сьвеце, іншай вайскова-паветранай сілы ў сьвеце, якая б узнагароджвала пілёта за тое, што ён урэзаўся ў дрон. Калі гэта адвага, то, напэўна, у іх іншае вызначэньне гэтага слова. Гэта бязглузда і крыўдна».
Законапраект прынялі ў першым чытаньні. Калі дэпутаты Сэйму Літвы будуць галасаваць па дакумэнце ў другім чытаньні, не паведамляецца.
Міністар унутраных спраў Польшчы выступіў з заявай наконт тэрмінаў адкрыцьця памежнага пераходу «Баброўнікі» на мяжы зь Беларусьсю.
«Прыяжджайце да нас — убачыце дагледжаныя гарады і мірнае жыцьцё».
Пяты круглы стол сусьветных лідэраў і экспэртаў аб будучыні Беларусі як часткі эўрапейскай сям’і праходзіць у ЗША. Першы прайшоў у Вільні 24 жніўня 2020 году.
Аляксандра Манцэвіча пераводзяць у СІЗА.
Мяне заўсёды зьдзіўляе, калі пачынаюць разважаць пра беларускую намэнклятуру (будзем разумець пад гэтым тэрмінам цывільны чынавенскі апарат) як пра самастойную сілу. Якая нібыта вельмі ўплывовая і можа выканаць вырашальную ролю.
Пракурор запрасіў для яго такі ж тэрмін. Прысуд вынесла судзьдзя Тацяна Фалькоўская, якая ня так даўно прысудзіла 8 гадоў пазбаўленьня волі былой журналістцы АНТ Ксеніі Луцкіной.
Як стала вядома Свабодзе, напярэдадні 25 сакавіка ў розных рэгіёнах Беларусі сілавікі праяўляюць цікавасьць да былых палітвязьняў і ўдзельнікаў пратэстаў. Яны не хаваюць, што прычына цікавасьці зьвязаная з надыходзячым 105-годзьдзем абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Яго абвінавацілі паводле арт. 24.3 КаАП («непадпарадкаваньне»).
Прадстаўнікі беларускай лёгкай тэкстыльнай прамысловасьці выказалі зацікаўленасьць у адкрыцьці ў Чачэніі сваіх крамаў.
Жыхар Гомля Алег Барадзін лічыць, што фота- і відэафіксацыя расейцаў на беларускай тэрыторыі можа стаць унёскам беларусаў у барацьбу Ўкраіны супраць расейскай агрэсіі.
Сьвежая справаздача Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН можа справакаваць новыя рашэньні аб Беларусі. Гэта і іншыя тэмы Сьвятлана Ціханоўская абмяркоўвае з прадстаўнікамі ЗША падчас візыту ў гэтую краіну.
Сабралі далёка ня поўны расклад акцыяў да 105-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР.
Аляксандар Лукашэнка 22 сакавіка выказаўся пра арышт у Польшчы дзевяці іншаземцаў, якіх падазраюць у працы на расейскія спэцслужбы. Сярод затрыманых ёсьць беларусы.
Акрамя таго, прапануецца канфіскаваць грошы, якія перавозяць асобы, што падалі недакладныя або няпоўныя зьвесткі ў касавай дэклярацыі.
Урад Чэхіі на пасяджэньні 22 сакавіка ўхваліў пастанову аб працягу адмовы ў выдачы візаў і відаў на жыхарства грамадзянам Беларусі і Расеі яшчэ на год. Яна будзе дзейнічаць да 31 сакавіка 2024 году.
Падчас візыту заплянаваныя сустрэчы ў Дзярждэпартамэнце, Палаце прадстаўнікоў і Сэнаце ЗША, з амбасадарамі краін Эўропы і Амэрыкі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заклікаў усе краіны сьвету, якія ўдзельнічаюць у працы Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) у Гаазе, кіравацца ордэрам на арышт прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які суд выдаў на мінулым тыдні па падазрэньні ва ўчыненьні ва Ўкраіне ваенных злачынстваў.
Якія стратэгічныя пляны Пэкіну адносна Беларусі? Ці можна лічыць пасьпяховымі для Расеі вынікі сустрэчы Сі Цзіньпіна і Ўладзіміра Пуціна? Ці будзе Кітай прадаваць зброю Расеі?
Адной з праблем ён назваў адсутнасьць гарманізацыі санкцыяў супраць Беларусі і Расеі, што дае Беларусі магчымасьці абыходзіць іх праз Расею.
Парлямэнт Швэцыі 22 сакавіка ўхваліў законапраект, які дазваляе краіне далучыцца да NATO.
Яна адзначыла, што румынская — адна з афіцыйных моваў Эўразьвязу, і пажадала, каб яна «аб’яднала ўсіх, хто жыве на гэтай зямлі і любіць яе».
ІТ-кампаніі Gurtam і Akveo закрываюць беларускія юрыдычныя асобы. Такая інфармацыя зьявілася на сайце адзінага дзяржаўнага рэгістру, заўважыў dev.by.
Страйк арганізавалі транспартныя кампаніі Люблінскага ваяводзтва і палітыкі крайне правай партыі «Канфэдэрацыя».
Як улады маніпулююць гісторыяй і хто сапраўдныя фашысты? Ці варта камэнтаваць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра «арыйскія стандарты» ў дзень 80-годзьдзя трагедыі ў Хатыні?
Старшыня «Маладога фронту», які ваюе ва Ўкраіне ў складзе палку Каліноўскага, не плянуе вяртацца дамоў на прапанову, адрасаваную яму сілавікамі празь відэа. Урбановіч кажа, што вобшукі прайшлі ня толькі ў ягонага бацькі.
22 сакавіка Натальля Пінчук, жонка ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру палітвязьня Алеся Бяляцкага, сустрэлася з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Раней у яе былі сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім і міністрам замежных спраў Зьбігневам Раў.
Міжнародная фэдэрацыя хакею (IIHF) працягне сэзон чэмпіянату фэдэрацыі 2023/2024 без камандаў Расеі і Беларусі, гаворыцца ўпрэс-рэлізе за 22 сакавіка.
Прадстаўнік Расеі пры Аддзяленьні ААН у Жэнэве (Швайцарыя) Генадзь Гацілаў заявіў пра ангажаваны характар справаздачы аб сытуацыі ў Беларусі Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека.
Фэстываль «Нефільтраванае кіно» мусіў прайсьці ў Менску 24–26 сакавіка. Пра яго адмену арганізатары паведамілі ў сацыяльных сетках.
У дэмсілах адзначылі, што яны працуюць з заканадаўчай і выканаўчай уладай Літвы, каб забясьпечыць законныя правы беларусаў пры прыняцьці законапраекту Соймам Літвы.
Суд у Лёндане не задаволіў пазоў беларуска-расейскай IT-кампаніі Synesis (зарэгістраваная ў расейскім інавацыйным цэнтры «Сколкава») супраць МЗС Вялікай Брытаніі за накладзеныя на яе санкцыі, піша BPN.
Сам Мікалай Шарсьнёў за некалькі дзён да справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі АБФФ прызнаўся, што ня меў дачыненьня да футболу, і яго кандыдатуру спачатку вылучылі безь яго ведама.
У Беларусі цяпер 1456 палітвязьняў, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітзьняволеных нашмат больш.
Уладзімір Зяленскі ўручыў украінскім вайскоўцам дзяржаўныя ўзнагароды.
Аляксандар Лукашэнка наведаў мэмарыяльны комплекс «Хатынь», дзе выступіў з прамовай.
Такі законапраект у першым чытаньні прыняў Сойм Літвы. Калі ён будзе прыняты ў другім чытаньні, зьмены набудуць моц.
Цяпер Японія старшынствуе ў «Вялікай сямёрцы», а японскі прэм’ер-міністар Фуміё Кісіда ўпершыню наведаў Украіну ў часе вайны і правёў шэраг сустрэч на вышэйшым узроўні.
Член Камітэту міжнародных адносін Вярхоўнай Рады Ўкраіны выступіў з заявай, у якой асудзіў перасьлед беларускага журналіста і заклікаў да больш рашучых дзеяньняў за вызваленьне беларускіх палітвязьняў.
Пагадненьне прадугледжвае, што Бялград не прызнае Косава паводле міжнароднага права, але прыме да ведама яго дзяржаўнасьць і прызнае косаўскія пашпарты і мытныя дакумэнты.
Заява Джона Кірбі прагучала на тле сустрэчы лідэраў Кітаю і Расеі Сі Цзіньпіна і Ўладзіміра Пуціна.
Законапраект прынялі ў першым чытаньні. Калі дэпутаты Сойма Літвы будуць галасаваць па дакумэнце ў другім чытаньні, не паведамляецца.
Загрузіць яшчэ