Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ГУБАЗіК паўтарае Гітлера». Чаму рэжым так баіцца беларускіх кніг


Аляксандар Пашкевіч
Аляксандар Пашкевіч

З ініцыятывы ГУБАЗіКа ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кнігу пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча, нумары часопісаў «Наша гісторыя», Arche і нават каляндар.

Чаму рэжым Лукашэнкі баіцца беларускіх кніг і гісторыі, якую не пісалі прапагандысты? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказвае гісторык Аляксандар Пашкевіч, былы намесьнік галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» і Arche.

Абодва выданьні цалкам легальна выдаваліся ў Беларусі, распаўсюджваліся празь дзяржаўныя ўстановы, і праваахоўнікі ня мелі да іх прэтэнзій.

«Ідзе агульны працэс зачысткі ўсёй грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Ня першы месяц і ня першы год. Таму лягічна, што дайшла чарга і да гэтых выданьняў. У апошнія гады прымаліся нават законы адносна аховы дзяржаўнай вэрсіі поглядаў на гісторыю. Пастаянна вядуцца размовы пра гістарычную памяць, што трэба праводзіць ідэалягічную працу. Многае з таго, што друкавалася ў гэтых часопісах, ня ўпісваецца ў тую вэрсію гісторыі, якую сёньня прапануюць прапагандысты і сілавікі. Таму гэта было толькі пытаньне часу», — кажа Аляксандар Пашкевіч.

  • Arche — беларускі незалежны навукова-папулярны часопіс. Выданьне знаёміць з гісторыяй гарадоў, людзей і важных падзеяў. Піша пра нацыянальную ідэнтычнасьць, гісторыю ды памяць пра Другую сусьветную вайну, часы сталінскіх рэпрэсіяў.
  • 40 выпускаў «Нашай гісторыі» ў Беларусі разышліся агульным накладам больш за 200 тысяч асобнікаў. Да 2021 году часопіс публікаваў артыкулы толькі пра гісторыю да 1991 году. У 2021 годзе «Белпошта» адмовілася распаўсюджваць часопісы Arche і «Наша гісторыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG