Сям’я расейскага тэлевядучага Ўладзіміра Салаўёва валодае яшчэ адным домам у Італіі, паведамляюць «Важные истории».
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 20 чалавек, цяпер іх у Беларусі 1.465, паведамляе BPN са спасылкай на праваабарончы цэнтар «Вясна».
Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі аналізуе чыньнікі, дзеля якіх улады распачалі новую хвалю масавых рэпрэсій.
Арганізацыя заявіла, што працягне падтрымліваць Фэдэрацыю лёгкай атлетыкі Ўкраіны.
Абстаноўка на мяжы зь Беларусьсю паступова стабілізуецца, расказаў Свабодзе начальнік аддзелу арганізацыі мытнага кантролю Літвы Лайміс Жлабіс.
9 сакавіка літоўская выведка паведаміла пра чарговыя інцыдэнты на Беларускай АЭС, якія ўтаілі беларускія ўлады. Прыгадваем, што афіцыйна і неафіцыйна здаралася са станцыяй раней.
Дзяржава і грамадзтва даўно жывуць па-за межамі канстытуцыйных нормаў. Асабліва гэта яскрава выявілася пасьля 2020 году.
Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю па Беларусі: з 622 дэпутатаў, якія галасавалі, 557 выступіла за, 25 супраць, 40 устрымаліся.
У рэдакцыю Свабоды паступіла заява прадстаўнікоў беларускай псыхатэрапэўтычнай супольнасьці, якія знаходзяцца за мяжой.
Дзьве важныя заявы пра Беларусь зрабіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа 14 сакавіка ў Страсбуры на пленарным паседжаньні Эўрапарлямэнту.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн раней заяўляў, што пастаўка амэрыканскіх зьнішчальнікаў «цяпер не зьяўляецца прыярытэтам».
Юрыст-міжнароднік Алесь Міхалевіч адказаў на найбольш частыя пытаньні беларусаў, якія эмігравалі са сваёй краіны ў дзяржавы Эўразьвязу.
У руках журналістаў апынуўся дакумэнт пад назвай «Стратэгічныя мэты Расейскай Фэдэрацыі ў Рэспубліцы Малдове». Гэты дакумэнт аналягічны таму, які быў раней апублікаваны адносна Беларусі.
Больш за 100 дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту 15 сакавіка накіравалі зварот ў Эўрапейскі саюз футбольных асацыяцый (УЭФА).
Каардынатар у стратэгічных камунікацыях Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Джон Кірбі адзначыў, што перахопы расейскімі самалётамі нерасейскіх лятальных апаратаў над Чорным морам «ня рэдкасьць».
Маці затрыманага Арцёма Макавея прыехала ў Беларусь, каб асабіста даведацца аб прычынах яго затрыманьня.
З 1 красавіка ў Расеі пачнецца новы набор кантрактнікаў у войска, для гэтага Міністэрства абароны разаслала ў рэгіёны разнарадкі з указаньнем колькасьці людзей, зь якімі павінны быць падпісаны адпаведныя дакумэнты.
У Беларусі 1445 палітвязьняў, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітзьняволеных нашмат больш.
Беларусь і Расея — дзьве краіны ў Эўразійскім эканамічным саюзе (ЭАЭС), у якіх летась зьнізіўся валавы ўнутраны прадукт.
Прадстаўніцтва РЦНК у Гомлі, вядомае як «Русский дом», правяло конкурс сярод мясцовых школьнікаў пад назвай «Жывая клясыка», у якім дзеці артыстычна чыталі ўрыўкі зь вядомых расейскіх літаратурных твораў. Пераможцу конкурсу адправяць у крымскі лягер «Артэк», піша мясцовае выданьне «Штодзень».
Хакейны «Нёман» у першых матчах плэй-оф застаўся без фанацкага актыву — лідэра руху Сяргея Емяльянава і яшчэ каля 10 актыўных балельшчыкаў сталі затрымліваць у Гродне з 9 сакавіка.
У касьцёлах Горадзенскай вобласьці сёньня, у Дзень Канстытуцыі, у малітву вернікаў дададуць просьбу «аб міры, прымірэньні і яднаньні народу Беларусі». Як піша сайт katolik.life, гэта было зроблена на просьбу ўладаў вобласьці.
З ініцыятывы ГУБАЗіКа ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кнігу пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча, нумары часопісаў «Наша гісторыя», Arche і нават каляндар.
Расея накіравала на Данбас эшалён з жанчынамі-вязьнямі. Ва ўкраінскім Генштабе заявілі, што расейскае камандаваньне спрабуе такім чынам папоўніць страты на фронце.
КДБ Беларусі абнавіў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Праваабаронцы лічаць, што Шадко затрымалі ў справе дывэрсіі ў Мачулішчах. Ператрусы з канфіскацыямі прайшлі і ў іншых ралевікоў.
Гэта другія вайсковыя зборы ў 2023 годзе. Папярэднія праходзілі з 6 лютага да 7 сакавіка пры ўдзеле 500 грамадзян.
Свабодзе пацьвердзілі інфармацыю пра затрыманьні сярод псыхолягаў у Беларусі.
Палітоляга Андрэя Ягорава 12 сакавіка выбралі сьпікерам Каардынацыйнай рады.
Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта, сказаў, што «падаўжэньне збожжавай угоды зьяўляецца жэстам добрай волі».
У рэзалюцыі падкрэсьліваецца, што вайсковая кампанія «Вагнэр», заснаваная набліжаным да прэзыдэнта Расеі Яўгеніем Прыгожыным, зьяўляецца ценявым інструмэнтам расейскай улады.
У Офісе генэральнага пракурора Ўкраіны паведамілі, што ўкраінскія сьледчыя дакумэнтуюць шэсьць сур’ёзных парушэньняў нормаў міжнароднага права, якія робіць Расея супраць украінскіх дзяцей.
Упаў з вышыні і трапіў у шпіталь, ня выплацілі заробку, пагражалі, звольнілі падчас бальнічнага. Беларусы расказваюць, як сябе абараніць, а таксама даюць парады, у якія кампаніі і на якіх умовах лепш уладкоўвацца.
Справы 105 расейцаў знаходзяцца ў судах, 29 вайскоўцам расейскай арміі абвесьцілі выракі.
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч сьцвярджае, што ініцыятарам судовага рашэньня выступіў ГУБАЗіК.
«Лукашэнка часта дзейнічаў як васал Крамля ў апошніх паездках у замежныя краіны».
Пажыцьцёвае зьняволеньне ня можа прымяняцца як альтэрнатыва сьмяротнаму пакараньню паводле артыкулаў за дзяржаўную здраду і акты тэрарызму, адзначана ў новым законе.
Беларусь у 2018-2022 гадах скараціла экспарт на 37 % у параўнаньні з 2013–2017 гадамі. Асноўныя пастаўкі зброі Беларусь ажыцьцяўляла ў Сэрбію, Віетнам і Ўганду.
Сілавікі заявілі, што ў Гомлі яны «праверылі» больш за 30 чалавек «на прадмет садзейнічання экстрэмісцкім фармаванням», каля 20 — затрымалі.
У МУС Беларусі паведамілі, што да крымінальнай адказнасьці за спробу выезду з краіны для «ўступленьня ў ваенізаваныя фармаваньні ў якасьці наймітаў» з 2022 году прыцягнулі 11 чалавек.
Аб гэтым на брыфінгу 13 сакавіка заявіў прэс-сакратар амэрыканскага замежнапалітычнага ведамства Нэд Прайс.
З 10 жніўня 2020-га па 31 сьнежня 2022 году Польшча выдала беларусам 509 701 візу, паведаміў 13 сакавіка тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы» са спасылкай на дадзеныя польскага МЗС.
Італьянскі ўрад заявіў, што гэта зьяўляецца часткай стратэгіі гібрыднай вайны Масквы супраць краін, якія падтрымліваюць Украіну.
Расея спрабуе абыходзіць санкцыі, закупляючы эўрапейскія тавары праз трэція краіны. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрвію «Радыё Свабода» заявіў амбасадар Украіны ў ЭЗ Усевалад Чэнцаў.
Сталы прадстаўнік Швайцарыі пры АБСЭ Рафаэль Нэгелі ад імя дэлегацыяў васьмі дзяржаваў агучыў у Вене 9 сакавіка «Сумесную заяву аб палітзьняволеных у Беларусі», асудзіўшы новую хвалю вынесеных нядаўна палітычна матываваных прыгавораў.
За апошнія пяць гадоў эўрапейскія краіны павялічылі імпарт зброі на 47%, гаворыцца ў штогадовым дакладзе Стакгольмскага міжнароднага інстытуту дасьледаваньня праблем міру (SIPRI).
Штуршком для рэанімацыі актыўнай супрацы Беларусі і Ірану стала лёгіка геапалітычнага пазыцыянаваньня. Прычым ня толькі ў зьвязку з вайной ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт Джо Байдэн у панядзелак выступіў са зваротам наконт надзвычайных мер, якія рэгулюючыя органы былі вымушаныя прыняць пасьля краху банкаў Silicon Valley Bank (SVB) і Signature Bank, і заявіў, што папросіць Кангрэс узмацніць нарматывы для банкаў.
Ці навучыць Іран Лукашэнку, як абыходзіць санкцыі? Ці абмяжоўваюцца вынікі візыту кантрактамі на 100 мільёнаў даляраў? Якім можа быць вайскова-тэхнічнае вымярэньне новага этапу супрацы Беларусі і Ірану?
Падчас сустрэчы Лукашэнкі і Эбрахіма Раісі прэзыдэнт Ірану паабяцаў падзяліцца досьведам абыходу санкцыяў. «Мы гатовыя дзяліцца нашым досьведам у гэтым напрамку», — сказаў Эбрахім Раісі.
Загрузіць яшчэ