Погляды кіраўніцтва Беларусі і Расеі на сытуацыю ва Ўкраіне разыходзяцца, заявіў у эфіры радыёстанцыі «Гаворыць Масква» дырэктар Інстытуту краін СНД, першы намесьнік кіраўніка камітэту Дзярждумы РФ у справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязяў з суайчыньнікамі Канстанцін Затулін.