Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі праўладнага блогера маюць судзіць за «дыскрэдытацыю» Беларусі


На 30 верасьня ў судзе Навабеліцкага раёна горада Гомеля заплянаваны пачатак разгляду крымінальнай справы датычна Яўгена Катлярова.

Яго вінавацяць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Весьці працэс будзе суддзьдзя Генадзь Калацей.

Яўген Катляроў, скрыншот зь відэа ягонага Youtube-каналу
Яўген Катляроў, скрыншот зь відэа ягонага Youtube-каналу

Катляроў — гомельскі праўладны блогер, які неаднаразова спрабаваў распаўсюдзіць фэйкавую інфармацыю, каб дыскрэдытаваць недзяржаўныя СМІ. Ён таксама правакаваў людзей і потым даваў супраць іх паказаньні. У прыватнасьці, у 2022 годзе ён выступаў на судзе супраць праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Як потым пісаў Судаленка, «Калі я яшчэ знаходзіўся ў ІЧУ і не была яшчэ заведзеная справа, у СК супраць мяне даў паказаньні Катлярова, які галаслоўна абвінаваціў мяне ў арганізацыі ўсіх пратэстаў у Гомлі. Гэтыя ягоныя паказаньні чалавек у мантыі судзьдзі паклаў у аснову абвінавачаньня ў прысудзе».

У красавіку 2022 году Катляроў паскардзіўся на дзьвюх дзяўчат, якія пакінулі пад дворнікам яго машыны антываеннае пасланьне. Іх зьняў відэарэгістратар. Пазьней на праўладных тэлеграм-каналах зьявілася відэа з затрыманай, якая «прызнаецца» у тым, што раздрукавала ўлёткі дома, а потым расклейвала і раскладвала іх па машынах на паркоўцы.

Аднак на пачатку 2024 году Катляроў абнародаваў у сваіх сацсетках відэа, у якім паведаміў, што яго аштрафавалі на 15 базавых велічыняў па абвінавачваньні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. У тым відэа ён таксама распавёў, што схадзіў на прыём у Гомельскі аблвыканкам і пасьля гэтага расчараваўся ва ўладзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG