Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне затрымалі былога палітвязьня Раманава, які мае інваліднасьць. Ён абвясьціў галадоўку


Аляксей Раманаў
Аляксей Раманаў

16 сакавіка ў Калінкавіцкім раёне затрымалі былога палітвязьня Аляксея Раманава.

Аляксей Раманаў раней адбыў тэрмін зьняволеня за «абразу Лукашэнкі». Пасьля вызваленьня ў Аляксея забралі другую групу інваліднасьці, хоць ён мае анкалягічнае захворваньне.

Аляксей ня мог афіцыйна ўладкавацца на працу, яму ўсюды адмаўлялі. Ён падпрацоўваў на будоўлі і рамонтах. У адной зь вёсак Калінкавіцкага раёну Аляксей дапамагаў знаёмай з рамонтам дому.

Напярэдадні, 15 сакавіка, Аляксея шукала міліцыя па месцы рэгістрацыі ў Гомлі.

«Ён дапамагаў знаёмай з рамонтам. Прыйшлі міліцыянты. Адзін мясцовы, калінкавіцкі, другі невядома адкуль. Сказалі, што мусяць яго забраць „мінімум на трое сутак“. На пытаньне: „За што?“ адказалі: „За падзеі 2020 году“. Але ж ён адбыў свой тэрмін за 2020 год, разьлічыўся, так бы мовіць, годам строгага рэжыму», — расказала крыніца Свабоды.

Паводле крыніцы, цяпер Аляксей у ІЧУ ў Калінкавічах:

«Яшчэ міліцыянты загадалі яму ўзяць з сабой тэлефон, бо сказалі, што будуць правяраць ягоныя «сувязі з забароненымі ў Беларусі арганізацыямі», — дадала крыніца.

Свабодзе таксама стала вядома, што Аляксей абвясьціў галадоўку на знак пратэсту за незаконнае затрыманьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG