Гэта рэкордная колькасьць чалавек, якія адначасова знаходзяцца ў такім статусе. Ранейшы рэкорд — 1.463 — быў зафіксаваны 28 лютага.
Палітвязьнямі прызнаныя прыгавораныя да пазбаўленьня волі:
- Станіслаў Ільін, Леанід Уласюк і Мікалай Клімовіч. Усе — 1 год паводле артыкулу 368 КК (абраза прэзыдэнта),
- Аляксей Мігно. 1 год паводле артыкулу 370 (зьнявага дзяржаўных сымбаляў),
- Кірыл Плакушчаў. 1,5 года паводле артыкулу 341 (апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці),
- Андрэй Сцепанюк 1,5 года паводле артыкулу 368 (абраза прэзыдэнта),
- Андрэй Аляшкевіч, Аляксей Ушакоў і Яўген Мірась. Усе — 2 гады паводле артыкулу 368 (абраза прэзыдэнта),
- Вольга Барушка. 2 гады паводле артыкулаў 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 391 (абраза судзьдзі або народнага засядацеля),
- Аляксей Аляксейчык. 2, 5 года, частка 3 артыкулу 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь),
- Дзьмітры Лазар. 2,5 года паводле артыкулаў 368 (абраза прэзыдэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 391 (абраза судзьдзі або народнага засядацеля),
- Сяргей Зайкоўскі. Тэрмін невядомы; артыкулы 341 (апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці) і 367 (паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта).
Статус палітвязьняў нададзены асуджаным на абмежаваньне волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу:
- Максіму Камкову. 1,5 года паводле артыкулу 369 (абраза прадстаўніка ўлады),
- Паўлу Трафімчуку. 2,5 года паводле артыкулу 369 (абраза прадстаўніка ўлады),
- Кацярыне Калыбенка. 3,5 года паводле артыкулу 364 (гвалт або пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Акрамя таго, палітвязьнямі прызнаныя ўзятыя пад варту:
- Юрый Бубноў. Артыкул 367 (паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта),
- Натальля Пятровіч і Пётр Старацітараў. Артыкул 368 (абраза прэзыдэнта),
- Зьміцер Гарбуноў. Аартыкулы 368 (абраза прэзыдэнта) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць гэтых грамадзян, усіх палітвязьняў, а таксама дэкрыміналізаваць дыфамацыйныя артыкулы КК.