Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы па падазрэньні ў шпіянажы затрымалі дзевяць іншаземцаў, ёсьць зьвесткі, што трое зь іх беларусы


Супрацоўнікі польскіх спэцслужбаў. Ілюстратыўнае фота
Супрацоўнікі польскіх спэцслужбаў. Ілюстратыўнае фота

Паводле сьледзтва, затрыманыя рыхтаваліся да дывэрсійных дзеяньняў, накіраваных на тое, каб паралізаваць пастаўкі абсталяваньня, зброі і дапамогі Ўкраіне.

Агенцтва ўнутранай бяспекі (АУБ) Польшчы затрымала 9 іншаземцаў па падазрэньні ў супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі, заявіў на прэс-канферэнцыі 16 сакавіка ў Варшаве польскі міністар унутраных спраў Марыюш Каміньскі:

«Затрыманыя зьяўляюцца іншаземцамі, якія прыбылі з-за ўсходняй мяжы. Суд прымяніў да шасьці зь іх меру стрыманьня ў выглядзе папярэдняга зьняволеньня. Пракуратура выставілі ім абвінавачаньні ў шпіянажы на карысьць Расеі і ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе. Супраць траіх з тых, хто быў затрыманы ўчора, завялі крымінальныя справы», — адзначыў Каміньскі.

Паводле Каміньскага, «доказы паказваюць на тое, што група займалася маніторынгам чыгуначных маршрутаў»:

«У яе задачы ўваходзіла выяўленьне, маніторынг і дакумэнтаваньне паставак зброі, якія ажыцьцяўляюцца для Ўкраіны. Падазроныя таксама рыхтаваліся да дывэрсійных дзеяньняў, накіраваных на тое, каб паралізаваць пастаўкі абсталяваньня, зброі і дапамогі Ўкраіне», — расказаў Каміньскі.

Супрацоўнікі АУБ канфіскавалі электроннае абсталяваньне, у тым ліку камэры, і GPS-перадатчыкі, якія прызначаліся, як сьцьвярджаецца, для ўсталяваньня на грузы, якія адпраўляюцца ва Ўкраіну.

Заяўлена, што групе таксама даручылі «весьці прапагандысцкую дзейнасьць з мэтай дэстабілізацыі польска-ўкраінскіх адносін, распальваньня ў Польшчы настрояў, варожых краінам NATO, і нападак на палітыку польскага ўраду ў адносінах да Ўкраіны.

Па словах Каміньскага, ёсць доказы, што «чальцы групы атрымлівалі рэгулярныя выплаты за выкананыя заданьні».

Раніцай 16 сакавіка адзін зь беларускіх прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў паведаміў, што тры зь дзевяці затрыманых у Польшчы зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі. Гэта Уладзіслаў Пасьміцюха (1994 году нараджэньня), Марыя Мядзьведзева (2004) і Мікалай Маскаленка (1971). Там жа былі апублікаваныя відэазвароты, як сьцьвярджаецца, сваякоў затрыманых, якія заяўляюць аб сфабрыкавансьці справы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG