Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадне затрымалі заўзятараў хакейнага клюбу «Нёман»


Хакейны «Нёман» у першых матчах плэй-оф застаўся без фанацкага актыву — лідэра руху Сяргея Емяльянава і яшчэ каля 10 актыўных балельшчыкаў сталі затрымліваць у Гродне з 9 сакавіка.

Пра гэта паведамляе выданьне Mostmedia.

Емяльянава затрымалі, калі ён выходзіў з дому. Іншых фанатаў затрымалі на працоўных месцах, вуліцы і на хакейным матчы, калі «Нёман» праводзіў першы матч плэй-оф чэмпіянату Беларусі супраць наваполацкага «Хіміка».

— З 9 сакавіка ідзе поўная «зачыстка» па Горадні. Затрымалі вельмі шмат каго, кагосьці адпускалі, а хтосьці дагэтуль затрыманы. Ва ўсіх правяралі тэлефоны і нешта шукалі. Сярод вялікай групы затрыманых ёсьць хакейныя фанаты «Нёмана». Менавіта актыўныя фанаты, у тым ліку і жанчыны. Паводле нашай інфармацыі да гэтага часу застаюцца ў зьняволеньні каля дзясятка фанатаў «Нёман», — распавёў Mostmedia заўзятар «Нёмана».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG