Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў заявіў аб плянах стварыць уласную ПВК і назваў Прыгожына братам


Яўген Прыгожын і Рамзан Кадыраў
Яўген Прыгожын і Рамзан Кадыраў

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў аб намеры «скласьці канкурэнцыю» стваральніку «ПВК Вагнера» Яўгену Прыгожыну і пасьля завяршэньня працы на дзяржслужбе адкрыць сваю прыватную ваенную кампанію. Раней разам з Прыгожыным Кадыраў адкрыта крытыкаваў Мінабароны Расеі.

У пасьце ў тэлеграм-канале, апублікаваным у нядзелю — на фоне чарговых крытычных выказваньняў Прыгожына ў адрас Мінабароны Расеі — Кадыраў заявіў, што «ПВК Вагнера», байцы якой удзельнічаюць у вайне ва Ўкраіне, «даказала сваю эфэктыўнасьць у ваенным пляне» і назваў Прыгожына " братам" (так ён характарызуе многіх — але ня ўсіх — рэгіянальных і фэдэральных чыноўнікаў).

Кадыраў, які пазыцыянуе сябе як «пехацінец Пуціна», падчас вайны Расеі супраць Украіны ня раз дэманстраваў падтрымку Прыгожыну. Больш за тое, супрацоўнічаюць іх структуры: вядома, што адпраўленыя на вайну праз Чачню «добраахвотнікі» трапляюць у тым ліку «ПВК Вагнера».

Амэрыканскі інстытут вывучэньня вайны (ISW) нядаўна меркаваў, што Кадыраў не падтрымае Прыгожына ў яго супрацьстаяньні з міністэрствам абароны. Гэтыя высновы засноўваліся на заявах Кадырава аб «выдатных зладжаных адносінах» з Мінабароны і аб тым, што ён ніяк не ўплывае на яго кадравую палітыку.

Калі з пачатку вайны супраць Украіны Кадыраў рэгулярна даваў справаздачу аб вялікай колькасьці чачэнцаў, гатовых «устаць на абарону радзімы», то ў апошнія месяцы ён канстатуе адваротнае, але пры гэтым толькі на чачэнскай мове. Улады рэспублікі распачалі агрэсіўную мэдыякампанію супраць тых жыхароў, якія не жадаюць ісьці на вайну добраахвотнікамі, — іх сталі вінаваціць у недастатковай мужнасьці і рэлігійнасьці.

Вядома, што з Чачні на вайну ва Ўкраіну пасылаюць супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, мабілізаваных у рамках указа жыхароў і так званых добраахвотнікаў. Пры гэтым праваабаронцы неаднаразова заяўлялі, што заклік мае прымусовы характар — салдатамі становяцца выкрадзеныя сілавікамі маладыя людзі, а таксама, напрыклад, сваякі чачэнскіх апазыцыянэраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG