Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валера Цапкалу пачнуць завочна судзіць 1 сакавіка


Валер Цапкала
Валер Цапкала

Менскі абласны суд 1 сакавіка пачне разгляд крымінальнай справы былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта, былога чыноўніка і дыплямата Валерыя Цапкалы, паведамляе прэсавая служба Вярхоўнага суда.

Працэс пройдзе завочна, бо падсудны знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Цапкалу абвінавачваюць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • Ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса — злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі;
  • ч. 3 арт. 430 — атрыманьне хабару, паўторна, у асабліва буйным памеры;
  • ч. 1 арт. 400 — загадзя ілжывы данос аб учыненьні злачынства;
  • ч. 1 арт. 3611 — стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраўніцтва такім фармаваньнем;
  • ч. 2 арт. 3612 — збор грашовых сродкаў і іншай маёмасьці любым спосабам для забесьпячэньня экстрэмісцкай дзейнасьці, учынены групай асобаў па папярэдняй змове;
  • ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ст. 188 — распаўсюд зьвестак (паклёп), якія ганьбяць іншую асобу, у інфармацыі, якая зьмяшчае абвінавачаньне ва ўчыненьні асабліва цяжкага злачынства;
  • ст. 3691 — распаўсюджваньне загадзя ілжывых зьвестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, накіраванае на ўчыненьне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам;
  • ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне сацыяльнай варожасьці і варажнечы па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасьці;
  • ч. 2 арт. 368 — публічная абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 3 арт. 361 — публічныя заклікі да ўчыненьня акта тэрарызму;
  • ч. 1 арт. 123 — распаўсюджваньне ў любой форме поглядаў, ідэй і заклікаў з мэтай выклікаць агрэсію адной краіны супраць іншай.

Паводле матэрыялаў справы, Цапкала, зьяўляючыся дырэктарам дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналёгіяў» (ПВТ), «атрымаў хабар у выглядзе грашовых сродкаў у суме 151.715 эўра за выбар пэўнага суб’екта гаспадараньня генэральным падрадчыкам па будаўніцтве абʼекта ўзначаленай ім установы і заключэньне адпаведнай дамовы».

Да Цапкалы «у інтарэсах ПВТ» заяўлены пазоў аб пакрыцьці маёмаснай шкоды на суму больш за 6 тысячаў рублёў.

Спэцыяльная вытворчасьць у дачыненьні да Цапкалы пачалася 16 сьнежня.

У Беларусі спэцвытворчасьць вядзецца ў адносінах да 20 чалавек. Гэта вытворчасьць па крымінальнай справе ў дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца за межамі краіны.

Папраўкі ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія даюць магчымасьць завочна праводзіць сьледзтва і суды над асобамі, якія знаходзяцца за мяжой, а таксама канфіскоўваць іх маёмасьць, набылі моц летась 27 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG