Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцу Насту Лойку абвінавачваюць па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу


Наста Лойка, архіўнае фота 2020 году
Наста Лойка, архіўнае фота 2020 году

Насьце Лойцы прад’явілі абвінавачаньне ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўным удзеле ў іх» (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і «распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасьці» (арт. 130 КК).

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал ініцыятывы Human Constanta.

Праваабаронцу Насту Лойку затрымалі ў кастрычніку 2022 году. Пасьля затрыманьня ёй некалькі разоў прысуджалі па 15 дзён адміністрацыйнага арышту паводле артыкула 19.1 («Дробнае хуліганства»). Пазьней стала вядома, што яе абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх.

Цяпер Наста Лойка ў СІЗА-1 Менску.

Паводле інфармацыі Human Constanta, падчас арышту Насту двойчы адводзілі на гутаркі з супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, дзе адзін раз яе ўдарылі электрашокерам, а 11 лістапада адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў бяз вопраткі на 8 гадзін.

Праваабаронцы прызналі Насту Лойку палітычнай зьняволенай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG