Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новаабраны прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павэл заявіў пра падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі


Удзельнікі канфэрэнцыі
Удзельнікі канфэрэнцыі

На Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі адбылася сустрэча дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай з новаабраным прэзыдэнтам Чэхіі Пэтрам Павэлам.

Пасьля сустрэчы Пэтр Павел заявіў, што ён разумее асьцярогі наконт росту ўплыву Расеі і яе прысутнасьці ў Беларусі, пра якія ён сёньня гаварыў зь Сьвятланай Ціханоўскай.

На думку Пэтра Павэла, вельмі важна нагадваць аб правах чалавека, дэмакратыі і ўладу закону, якія служаць падмуркам свабоднага грамадзтва.

Таксама новаабраны прэзыдэнт Чэхіі заявіў, што гатовы падтрымліваць дэмакратычную Беларусь, якую рэпрэзэнтуе Сьвятлана Ціханоўская, на многіх узроўнях і ў розных галінах.

Раней сёньня Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Мюнхэне з канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам і лідэрамі Эўрзьвязу.

  • Мюнхэнская канфэрэнцыя ў пытаньнях бясьпецы — адзін з найбуйнейшых штогадовых палітычных форумаў сьвету. У ёй бяруць удзел лідэры краін і палітыкі з усіх кантынэнтаў. Сёлета ў форуме ўдзельнічаюць віцэ-прэзыдэнт ЗША Камала Гарыс, канцлер Нямеччыны Оляф Шольц, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, міністар замежных справаў Кітаю Цінь Ган.
  • Афіцыйныя прадстаўнікі Расеі сёлета не запрошаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG