Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская здабыла свой першы мэдаль на чэмпіянаце Польшчы


Крысьціна Ціманоўская
Крысьціна Ціманоўская

Ціманоўская заняла на чэмпіянаце Польшчы другое месца ў бегу на 60 м з вынікам 7,25 сэкунды. Пра гэта спартоўка напісала ў сваім Instagram.

1 жніўня 2021 году 24-гадовая Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці з Токіо ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і заявіла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.

Ціманоўскую выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу ў сваім Instagram.

Яе ўключылі ў эстафэту 4×400 мэтраў, хаця на Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў. Гэта здарылася пасьля таго, як Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысьціну Мулярчык не дапусьцілі да эстафэты празь недастатковую колькасьць допінг-пробаў. Жодзік абвінаваціла ў гэтым Беларускую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі.

На дадзены момант Крысьціна Ціманоўская жыве і трэніруецца ў Варшаве. У чэрвені 2022 году Крысьціна Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG