Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выказаўся пра Бяляцкага


Сусьветныя СМІ пра Алеся Бяляцкага, каляж.
Сусьветныя СМІ пра Алеся Бяляцкага, каляж.

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з замежнымі журналістамі выказаўся наконт справы супраць старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна», ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году Алеся Бяляцкага. Змантажаваную вэрсію прэс-канфэрэнцыі паказалі 18 лютага на тэлеканале «Беларусь 1».

«Ваш нобэлеўскі ляўрэат. Я не заглыбляўся, шчыра кажучы, у гэтую крымінальную справу. Па-мойму, суд там ужо прайшоў (працэс усё яшчэ ідзе. — BPN), — сказаў Лукашэнка. — У вас браў грошы на праваабарончую тэматыку, чытай: на зьнішчэньне краіны. Падаткі павінен быў плаціць — не плаціў. Сядзібы, кватэры, аўтамабілі набыў за гэтыя грошы і іншае. І вас гэта не абурыла. А мяне абурыла тое, што ў краіне павінен плаціць кожны падаткі, але не плаціў».

«Ён сваё атрымаў, ня ведаю, колькі там нарэзалі яму. Вы думалі што, нобэлеўскія ляўрэаты павінны быць па-за рамкамі закону? Не. Вы яго і нобэлеўскім ляўрэатам зрабілі, зьняславіўшы гэтую прэмію. Зганьбіўшы. Ніякіх палітвязьняў у нас няма, бо ў нас няма артыкула такога палітычнага ў Крымінальным кодэксе. Вы прыдумалі гэта сабе і талдычыце на Захадзе», — заявіў ён.

  • У судзе Ленінскага раёну Менску з 5 студзеня разглядаецца крымінальная справа супраць Бяляцкага, а таксама яго намесьніка і віцэ-прэзыдэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзьмітрыя Салаўёва (у парадку спэцыяльнай вытворчасьці).
  • Іх абвінавачваюць у кантрабандзе — незаконным перамяшчэньні праз мытную мяжу Эўразійскага эканамічнага саюзу ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай (ч. 4 арт. 228 КК) і фінансаваньні групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 2 арт. 342 КК).
  • Дзяржаўны абвінаваўца Аляксей Кароль на пасяджэньні 9 лютага запатрабаваў асудзіць Бяляцкага на 12 гадоў калёніі, Стэфановіча — на 11, Лабковіча — на 9. Салаўёва, якога судзяць завочна, ён прапанаваў прысудзіць да 10 гадоў калёніі.
  • Згаданых праваабаронцаў, апрача Салаўёва, затрымалі 14 ліпеня 2021 года паводле абвінавачаньня ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК). У верасьні 2022 году справа па гэтым артыкуле была спыненая, але праваабаронцам выставілі абвінавачаньне паводле арт. 228 і 342 КК.
  • У дачыненьні да Салаўёва, які пакінуў краіну, распачалі спэцыяльнае вядзеньне, крымінальную справу супраць яго далучылі да справы астатніх «вясноўцаў».
  • 7 кастрычніка 2022 году Бяляцкі разам з праваабарончымі арганізацыямі «Мэмарыял» (Расея) і «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў» (Украіна) быў абвешчаны ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG