Вынікі сёньняшніх перамоваў абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Сяргей Навумчык.
Карбалевіч
- Галоўныя рэчы, якія абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін, не супадалі з тым, што публічна абвяшчалася.
- Лукашэнка распавядаў, як у Беларусі рэалізуюцца праграмы расейскага ВПК.
- Цалкам імаверна, што праз тэрыторыю Беларусі ідуць у Расею тавары, імпарт якіх у Расею наўпрост забаронены. Але Беларусь — не адзіны канал абыходу санкцыяў.
- Лукашэнка ўчора на прэсавай канфэрэнцыі запрасіў у Менск Байдэна, Пуціна і Зяленскага, каб правесьці мірныя перамовы.
- Ён разумее, што лёс яго рэжыму будзе вызначаны вайной ва Ўкраіны.
- Лукашэнка хацеў даведацца ад Пуціна наўпрост, якія пляны суразмоўцы адносна вайны ва Ўкраіне.
- Ваенныя экспэрты кажуць, што пакуль няма прыкметаў таго, Расея рыхтуе наступ на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі.
- Прыяжджаюць мабілізаваныя, іх трэніруюць і з Беларусь вязуць на фронт у Данбас.
- Фраза Лукашэнкі «Як быццам я мог не пагадзіцца» — гэта іронія. Але магчыма ня толькі.
- Калі Пуцін прыяжджаў у Менск, Лукашэнка сказаў яму — мы з вамі самыя таксычныя ў сьвеце. А ўчора, кажучы пра гіпатэтычную сустрэчу з Байдэнам, патлумачыў, што там будуць два агрэсары і адзін прэзыдэнт міралюбівай краіны.
- Тут ёсьць падсьвядомае прызнаньне драматызму сытуацыі, у якой ён апынуўся.
Навумчык
- Пасьля сустрэчаў Лукашэнкі і Пуціна ніколі не абвяшчалася, што яны будуць атакаваць Украіну.
- Лукашэнка паабяцаў рабіць у Беларусі баявыя самалёты-штурмавікі, «якія добра сябе зарэкамэндавалі ва Ўкраіне». Добра вядома, чым яна там сябе зарэкамэндавалі.
- Невядома, што меў на ўвазе Лукашэнка, калі казаў — «мы зрабілі на 100% усё, аб чым нас прасіла Расея».
- Пуцін ня будзе прасіць, ён будзе аддаваць загады.
- Сустрэча адбылася напярэдадні звароту Пуціна да Фэдэральнага сходу і нечарговага пасяджэньня Савету Фэдэрацыі. Таму варыянты могуць быць самыя розныя.
- Пяскоў адрэагаваў на запрашэньне Лукашэнкам Байдэна ў Менск і паставіў васала на месца.
- Фразай «як я мог не пагадзіцца прыехаць» Лукашэнка выдаў сваю палітычную і псыхалягічную залежнасьць ад Пуціна.