Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнт ЗША 98-гадовы Джымі Картэр адмовіўся ад мэдычнай дапамогі


Джымі Картэр. 2020 год
Джымі Картэр. 2020 год

Былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр, якому зараз 98 гадоў, адмовіўся ад мэдычнай дапамогі і вырашыў правесьці рэшту сваіх дзён са сваёй сям’ёй, атрымліваючы толькі паліятыўную хоспісную дапамогу.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Цэнтра Картэра.

Апошнім часам Картэр некалькі разоў быў шпіталізаваны, аднак зараз вырашыў адмовіцца ад далейшага лячэньня. У паведамленьні сказана, што сямʼя і дактары падтрымалі яго рашэньне. «Прэзыдэнт Картэр вырашыў правесьці час, які яму застаўся, дома са сваёй сямʼёй», — сказана ў паведамленьні.

Вядома, што Картэр у апошнія гады лячыўся ад некалькіх захворваньняў, у тым ліку мэляномы. Нават ва ўзросьце больш за 90 гадоў ён заставаўся актыўным і ўдзельнічаў у публічных мерапрыемствах, аднак у 2021 годзе здароўе ўжо не дазволіла яму наведаць інаўгурацыю цяперашняга прэзыдэнта Джо Байдэна.

Джымі Картэр пабіў рэкорд даўгалецьця сярод прэзыдэнтаў у гісторыі ЗША. Ён перажыў Рональда Рэйгана і Джорджа Буша-старэйшага, абраных прэзыдэнтамі пасьля яго. Прэзыдэнцкую пасаду ён займаў з 1977 па 1981 гады, пакінуўшы Белы дом пасьля паразы на выбарах ад Рональда Рэйгана. У адстаўцы Картэр займаўся грамадзкай дзейнасьцю, выступаў зь мірнымі ініцыятывамі і ў абарону правоў чалавека. У 2002 годзе ён атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру за сваю дзейнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG