Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская папрасіла Google i Youtube прадухіліць дыскрымінацыю беларускай мовы


Сьвятлана Ціханоўская (у цэнтры), віцэ-прэзыдэнтка па сувязях з урадамі Youtube Лесьлі Мілер (зьлева) і віцэ-прэзыдэнтка Google па сувязях з урадамі і публічнай палітыцы Анэт Кробэр-Рыель (справа)
Сьвятлана Ціханоўская (у цэнтры), віцэ-прэзыдэнтка па сувязях з урадамі Youtube Лесьлі Мілер (зьлева) і віцэ-прэзыдэнтка Google па сувязях з урадамі і публічнай палітыцы Анэт Кробэр-Рыель (справа)

Удзел у сустрэчы 18 лютага бралі віцэ-прэзыдэнтка па сувязях з урадамі Youtube Лесьлі Мілер і віцэ-прэзыдэнтка Google па сувязях з урадамі і публічнай палітыцы Анэт Кробэр-Рыель, паведамляе прэсавая служба лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі.

Ціханоўская расказала, што нядаўна сустракалася зь кіраўнікамі незалежных мэдыяў, і што беларускія журналісты сутыкаюцца з шэрагам праблемаў пры выкарыстаньні сэрвісаў Google i Youtube.

Падчас сустрэчы абмеркавалі наступныя пытаньні:

  • дазвол на манэтызацыю кантэнту на беларускай мове ў прадуктах Google i YouTube;
  • дазвол рэклямаваць беларускамоўныя відэаролікі на YouTube;
  • спыненьне злоўжываньня інструмэнтамі рэклямы з боку расейскіх і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў;
  • забесьпячэньне доступу да сайтаў і каналаў незалежных мэдыяў, прызнаных рэжымам экстрэмісцкімі, праз пошукавыя сыстэмы і іншыя інструмэнты Google.

Гэта ня першая сустрэча з прадстаўнікамі Google i YouTube у гэтых пытаньнях. Паводле прэсавай службы дэмакратычнай лідэркі, ёсьць сталая камунікацыя на рабочым узроўні, кампаніі апэратыўна рэагуюць на запыты Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, блякуюць непраўдзівую інфармацыю, а таксама «пакаяльныя» відэа на YouTube.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG