Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы прыгразілі «ідэнтычнай рэакцыяй» на абмежаваньні для польскіх перавозчыкаў, уведзеныя Беларусьсю


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Чарга фураў на беларуска-польскай мяжы, 9 ліпеня 2022 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Чарга фураў на беларуска-польскай мяжы, 9 ліпеня 2022 году

У адказ на ўведзенае Беларусьсю абмежаваньне ўезду для польскіх перавозчыкаў кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі прыгразіў Беларусі аналягічнымі захадамі.

«Калі беларускія ўлады прыменяць абвешчаныя абмежаваньні да польскіх перавозчыкаў, рэакцыя Польшчы ў дачыненьні да беларускіх перавозчыкаў будзе ідэнтычнай», — напісаў Каміньскі ў Твітэры.

17 лютага Беларусь абмежавала ўезд польскіх грузавікоў у адказ на закрыцьцё пераходу Баброўнікі. Цяпер грузавыя аўтамабілі і цягачы, зарэгістраваныя ў Польшчы, змогуць уяжджаць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і пакідаць яе выключна на беларуска-польскім участку мяжы.

9 лютага Польшча закрыла памежны пераход у Баброўніках (Бераставіца зь беларускага боку), фактычна рэагуючы на прысуд Анджэю Пачобуту.

16 лютага прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна заявіў, што магчымае рашэньне аб закрыцьці дарожнага і чыгуначнага памежнага пераходу Берасьце — Тарэспаль знаходзіцца «на стале», аднак канчаткова не прынятае.

17 лютага прадстаўнікі Міністэрства інфраструктуры Польшчы на сустрэчы зь лідэрамі асацыяцый грузаперавозчыкаў запэўнілі, што памежны пераход для грузавога транспарту «Кукурыкі — Казловічы» працягне сваю працу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG