Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў Мюнхэне сустрэлася з экс-сьпікеркай Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША


Сьвятлана Ціханоўская і Нэнсі Пэлосі
Сьвятлана Ціханоўская і Нэнсі Пэлосі

Стала вядома, пра што дамовіліся Сьвятлана Ціханоўская і Нэнсі Пэлосі на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы.

Былая сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі прыняла запрашэньне выступіць на форуме Каліноўскага ў Вашынгтоне 23 сакавіка і пагадзілася спрыяць правядзеньню слуханьняў у Кангрэсе ЗША пра ролю Лукашэнкі ў вайне, а таксама слуханьняў па падтрымцы намаганьняў беларусаў па абароне незалежнасьці і пераходу да дэмакратыі, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

Акрамя таго, Ціханоўская і Пэлосі таксама абмеркавалі палітыку гібрыднай акупацыі Рэспублікі Беларусь, якую праводзяць Расея і рэжым Лукашэнкі.

«Мы не дапусьцім паглынаньня Беларусі Расеяй, якое зараз адбываецца. Мы не павінны пакідаць пытаньне Беларусі на „пасьля“. Сёньня беларусам патрэбная падтрымка, каб захаваць нашую дзяржаўнасьць», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG