Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Міхась Тычына, беларускі літаратуразнаўца і крытык


Міхась Тычына, 2008 год
Міхась Тычына, 2008 год

Міхась Тычына быў аўтарам манаграфіяў, эсэ, нарысаў, аповесьцяў і апавяданьняў.

Пра сьмерць літаратуразнаўцы Міхася Тычыны паведамілі ў ягонай сям’і.

Міхась Тычына нарадзіўся ў 1943 годзе ў пасёлку Ленінскі Алданскага раёну Якуціі ў сям’і ссыльнага.

У 1947 годзе разам з бацькамі пераехаў на іхную радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёну, скончыў філялягічны факультэт Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту, працаваў настаўнікам на Піншчыне. Скончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР (1970), быў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытуту. Доктар філялягічных навук. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.

Друкавацца пачаў у 1963 годзе; як крытык і літаратуразнавец выступаў з 1969 году, спэцыяліст у галіне літаратуразнаўчай экспэртызы. Аўтар асабістых і калектыўных манаграфіяў, эсэ, нарысаў, аповесьцяў, апавяданьняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг працаў і твораў Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў зь беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы.

Сярод кніг Міхася Тычыны:

  • «Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення». 1973.
  • «История белорусской советской литературы». Адзін з аўтараў. 1977.
  • «Дажынкі». Аповесьць і апавяданьні. 1979.
  • «Магчымасці рэалізму: Прычыннасць і гістарызм». Адзін з аўтараў. 1982.
  • «Зьмена квадры». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. 1983.
  • «Вяртанне: Аповесць пра Кузьму Чорнага». 1984.
  • «Народ и война». Манаграфія. 1985.
  • «Час прозы». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. 1988.
  • «Аляксандр Пушкін і Якуб Колас». 1999.
  • «Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння». 2012.
  • «Філасофія літаратуры. Беларускі варыянт». 2014.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG