Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія разгледзіць магчымасьць прызнаньня КДБ і ГУБАЗіКа тэрарыстычнымі арганізацыямі


Акцыя ў падтрымку беларускай дэмакратычнай апазыцыі. Прага, ліпень 2021
Акцыя ў падтрымку беларускай дэмакратычнай апазыцыі. Прага, ліпень 2021

Намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка сустрэўся з парлямэнцкай дэлегацыяй Чэскай Рэспублікі на чале з старшынёй Палаты дэпутатаў парлямэнту Чэхіі Маркетай Пэкаравай Адамавай і правёў онлайн-сустрэчу зь віцэ-прэм’ерам Іванам Барташам.

Як паведамляе тэлеграм-канал Пераходнага кабінэту, падчас сустрэчы Павал Латушка перадаў парлямэнцкай дэлегацыі пакет дакумэнтаў для прызнаньня Чэхіяй КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі, зварот арганізацыі «Беларускія студэнты ў Чэхіі» аб падтрымцы рэпрэсаваных студэнтаў, зварот аб перайменаваньні адной з вуліц Прагі ў гонар Рамана Бандарэнкі.

Маркета Пекарава Адамава сказала падчас сустрэчы, што пасьля прыняцьця «Акту Магніцкага» ў Чэхіі з 2023 г. зьявіцца магчымасьць уводзіць нацыянальныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG