Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны будзе ўдзельнічаць у саміце G20, але фармат удзелу яшчэ ня вызначылі. На саміце чакаюць і Пуціна


Саміт G20 у Інданэзіі
Саміт G20 у Інданэзіі

Уладзімір Зяленскі будзе ўдзельнічаць у саміце G20, які адбудзецца ў Балі ў Інданэзіі, але, хутчэй за ўсё, у онлайн-фармаце.

«У нейкім фармаце, вядома, Уладзімір Зяленскі возьме ўдзел у саміце G20. Больш сказаць не магу», — цытуе ўкраінскае выданьне «Суспільне» Сяргея Нікіфарава, прэсавага сакратара ўкраінскага прэзыдэнта.

Прэзыдэнт Інданэзіі Джока Відода заявіў, што запрашэньне на ўдзел у саміце G20 накіравана і прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну. Той нібыта ў тэлефоннай размове ня выключыў свайго ўдзелу, «калі гэта будзе магчыма», і, хутчэй за ўсё, таксама ў віртуальным фармаце.

Расею пасьля анэксіі ўкраінскага Крыму ў 2014 годзе выключылі з клюбу найбольшых эканомік сьвету G7, але яна застаецца ў дваццатцы найбуйнейшых эканамічна разьвітых краін G20.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG