Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Кіроўная рада Міжнароднай арганізацыі працы прагаласавала за запуск працэдуры санкцый супраць беларускага рэжыму

Кіроўная рада Міжнароднай арганізацыі працы прагаласавала за запуск працэдуры санкцый супраць беларускага рэжыму


Кіроўная рада Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) прыняла рашэньне ўжыць 33 параграф свайго статуту ў дачыненьні да рэжыму ў Беларусі за сыстэматычныя парушэньні правоў працоўных і прафсаюзаў ды ігнараваньне рэкамэндацый МАП.

Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале дарадца беларускага дэмакратычнага лідэра Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Франак Вячорка.

Такое рашэньне прымалася толькі аднойчы ў гісторыі — у дачыненьні да М’янмы. Да сакавіка МАП павінен выпрацаваць санкцыйныя захады ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі, а ў чэрвені іх прыняць на Канфэрэнцыі працы. Гэта могуць быць эканамічныя санкцыі аж да эканамічнай блякады, удакладняе Франак Вячорка.

Паводле зьвестак арганізацыі, у Беларусі 23 чальцы прафсаюзу арыштаваныя або іх свабода перамяшчэньня абмежаваная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG