Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы не халадзільная камэра». Кіеў адмовіўся замарожваць канфлікт з Масквой


Cакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў.
Cакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў.

Украіна ня мае намеру замарожваць сытуацыю на фронце пасьля вызваленьня Херсону, заявіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў.

«Мы ня можам нічога замарожваць. Мы не халадзільная камэра. Мы павінны вызваляць нашы тэрыторыі незалежна ад надвор’я, незалежна ад пары года. Ніякага перапынку мы дапускаць ня можам, бо там ёсьць нашы людзі, мы бачым, як яны пакутуюць, як яны са сьлязьмі на вачах сустракаюць нашых хлопцаў, нашых вызваліцеляў.

Таму задача ўзброеным сілам, якую ставіць прэзыдэнт нашай краіны, яна даволі простая і зразумелая — вызваленьне ўсіх нашых тэрыторый ад тэрарыстаў, ад акупантаў. І гэта абавязкова будзе зроблена. Пытаньне толькі часу», — заявіў Данілаў увечары 11 лістапада, яго цытуе УНІАН.

Як піша The New York Times, пасьля вызваленьня Херсону ўкраінскія войскі дэманструюць, што не зьбіраюцца спыняць наступальныя дзеяньні. На ўсходзе краіны Ўзброеныя сілы Ўкраіны працягваюць прасоўвацца наперад і адбілі неаднаразовыя спробы Расеі захапіць Бахмут і Паўлаўку, а на поўдні — абстрэльваюць пазыцыі РФ на левым беразе Дняпра, паведамляе выданьне.

Расейскія ўлады ўсё часьцей кажуць, што гатовыя вярнуцца да перамоваў з Украінай. «Медуза» са спасылкай на свае крыніцы сьцьвярджае, што расейскія ўлады хацелі б дамагчыся рэжыму спыненьня агню і выкарыстоўваць зацішша для падрыхтоўкі да новага наступу ў лютым-сакавіку 2023 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG