Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У больш чым 20 гарадах на трох кантынэнтах. Як беларусы ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі. ФОТА, ВІДЭА


Каля амбасады Беларусі ў Вільні, 12 лістапада 2022 году
Каля амбасады Беларусі ў Вільні, 12 лістапада 2022 году

У дзень гібелі Рамана Бандарэнкі дыяспары беларусаў па ўсім сьвеце зладзілі акцыі памяці, каб нагадаць усім, што «мы ніколі не павінныя забыцца на сьмерць Рамана і ня маем права супакоіцца, пакуль яго забойцаў не пакараюць справядлівым судом».

Акцыі адбыліся ў больш чым 20 гарадах на некалькіх кантынэнтах.

Каля амбасады Беларусі ў Чэхіі адбылася акцыя памяці Рамана Бандарэнкі. Прысутныя прадстаўнікі дыяспары казалі пра становішча ў Беларусі, чыталі вершы, прысьвечаныя Раману Бандарэнку. Сярод выступоўцаў былі тыя, хто асабіста ведаў Рамана.

Удзельнікі акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні не прапусьцілі машыну дыпляматаў Беларусі на тэрыторыю амбсады.

У Беластоку ўвечары беларусы таксама правялі акцыю памяці Рамана Бандарэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG