Як расказаў выданьню Zerkalo сябра Брыцікавай, прычынаю галадаваньня зьняволенай стала парушэньне яе правоў, а таксама адмова супрацоўнікаў ізалятару аддаваць ёй перадачы ад сваякоў.
Галадоўку Вольга абвясьціла з 8 лістапада і склала адпаведную заяву на імя начальніка ІЧУ.
Вольга Брыцікава, якая ў траўні выйшла на волю пасьля 75 дзён арышту, на пачатку лістапада была зноў арыштаваная на 15 дзён за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
10 лістапада стала вядома, што ў Полацку затрымалі сына Брыцікавай Ягора.
Прэс-служба СПБ паведаміла, што Ягор прыйшоў з войска за дзень да суду над маці і на судзе прадстаўляў яе інтарэсы. Пасьля яе арышту ён штодня наведваў ІЧУ, дзе знаходзілася Вольга.
Прычына затрыманьня Ягора невядомая. Пазьней стала вядома, што хлопца выпусьцілі.