Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Грузіі заявіла, што ў краіне засталіся 100 тысяч расейцаў, якія ўцяклі ад мабілізацыі


Саломэ Зурабішвілі
Саломэ Зурабішвілі

Прыкладна 600 тысяч расейцаў пасьля ўцёкаў у Грузію пазьней выехалі ў іншыя краіны.

Пасьля аб’яўленьня мабілізацыі ў Расеі каля 700 тысяч грамадзян гэтай краіны зьехалі ў Грузію. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі France Inter заявіла прэзыдэнт краіны Саломэ Зурабішвілі. Паводле яе інфармацыі, 600 тысяч чалавек потым перабраліся ў суседнія краіны ці Эўропу, а 100 тысяч засталіся ў Грузіі.

Ехаць у Грузію дапамагаў перадусім бязьвізавы ўезд і магчымасьць знаходжаньня ў краіне цягам году.

Таксама, па словах Зурабішвілі, у краіне знаходзіліся каля 30 тысяч украінскіх уцекачоў. Частка зь іх вярнулася, калі ў Кіеве ўсё супакоілася.

Таксама Зурабішвілі сказала, як сябе паводзяць расейцы ў яе краіне.

«Час ад часу адбываюцца слоўныя перапалкі, але ў цэлым гэтае расейскае насельніцтва, якое прыбыло ў Грузію і якое на дадзены момант застаецца там, — гэта насельніцтва, якое відавочна ня хоча падзяляць лёс гэтай пуцінскай Расеі, якая ваюе, ня хоча быць мабілізаваным».

Пасьля расейскай інвазіі ў Грузію ў 2008 годзе, 20% тэрыторыі краіны апынулася пад акупацыяй. Гэта тэрыторыі самаабвешчаных рэспублік Абхазія і Паўднёвая Асэтыя. Абхазію ўвосень 2022 наведаў Лукашэнка, нягледзячы на тое, што доўга не прызнаваў іх існаваньне як самастойных дзяржаў. Візыт непрызнанага на міжнародным узроўні кіраўніка Беларусі ў самаабвешчаную рэспубліку выклікаў рэзкі пратэст афіцыйнага Тбілісі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG