Транснацыянальная тэхналягічная карпарацыя Meta выступіла з дакладам, у якім паведаміла аб раскрыцьці расейскай кампаніі па дэзынфармацыі.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 28 верасьня правёў тэлефонныя размовы з генэральным сакратаром ААН Антонію Гутэрышам, а таксама з канцлерам Германіі Олафам Шольцам, прэм’ер-міністрамі Вялікабрытаніі і Канады Ліз Трас і Джасьцінам Трудо, а таксама прэзыдэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам.
Перад сваім візытам у Піцунду Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў «праблемы Абхазіі» з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.
Міністэрства замежных спраў Грузіі выпусьціла афіцыйную заяву ў сувязі з візытам Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію і яго сустрэчай з кіраўніком самаабвешчанай рэспублікі Асланам Жваніяй 28 верасьня.
Міністэрства замежных спраў Канады заклікала канадзкіх хакеістаў, якія гуляюць у расейскіх і беларускіх клюбах Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ), пакінуць тэрыторыю гэтых краін.
«Вiзiт Лукашэнкi у Абхазiю сьведчыць пра яго палітычнае банкруцтва і поўную залежнасьць ад Крамля», — гаворыцца ў заяве АПК.
Аглядальнік грузінскай службы Радыё Свабода Коба Ліклікадзэ аналізуе магчымыя наступствы для беларуска-грузінскіх адносінаў візыту Аляксандра Лукашэнкі ў сталіцу Абхазіі Сухумі, прадказвае, што афіцыйны Тбілісі будзе асьцярожнічаць, і прагназуе, як зьменіцца стаўленьне да Лукашэнкі сярод грузінаў.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі асудзіла візыт Аляксандра Лукашэнкі ў самаабвешчаную рэспубліку Абхазія. Пра гэта Зурабішвілі напісала ў сацыяльнай сетцы.
Пра гэта паведаміў сацыёляг Філіп Біканаў падчас прэзэнтацыі чарговай справаздачы дасьледчыцкай ініцыятывы «Беларускі трэкер пераменаў».
У Грузіі апазыцыйная партыя «Адзіны нацыянальны рух», заснаваная ў 2001 годзе Міхэілам Саакашвілі, афіцыйна ўнесла на разгляд парлямэнту законапраект «Аб падатку за акупацыю» Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Як стала вядома BPN, на працэсе па «справе БелаПАН» пачаліся спрэчкі бакоў. Чарговае пасяджэньне суду адбылося 28 верасьня, пасьля чаго быў абвешчаны перапынак да 3 кастрычніка.
28 верасьня Аляксандар Лукашэнка раптоўна наведаў самаабвешчаную Рэспубліку Абхазію — грузінскую тэрыторыю, незалежнасьць якой прызнала толькі Расея і некалькі невялікіх аддаленых краін.
Інфляцыя ў Беларусі трымаецца на ўзроўні 17,9% гадавых. Глядзім, на якія цэны можа паўплываць мабілізацыя ў Расеі.
Амбасадара Беларусі ў Тбілісі Анатоля Ліса выклікалі ў МЗС Грузіі з прычыны візыту Аляксандра Лукашэнкі ў самаабвешчаную рэспубліку Абхазія.
«Я паехаў ва Ўкраіну, каб сказаць: «Беларусы з вамі!», — кажа паэт і мэцэнат з ЗША Сяргей Сапоненка. У яго цяжкая форма ДЦП. Але ён паехаў у зону баявых дзеяньняў, каб дапамагаць украінцам. Пра гэта ў матэрыяле Свабоды.
Другі дзень запар Сьледчы камітэт паведамляе пра хуткі пачатак судоў над рознымі арганізацыямі і грамадзянамі краіны, якія пройдуць у завочным фармаце, што нядаўна дазволіла Палата прадстаўнікоў.
На парадку дня — абмеркаваньне двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і самаабвешчанай рэспублікі.
Расейскі ўрад дамовіўся з урадам руху «Талібан» у Афганістане аб пастаўцы ў краіну пшаніцы, звадкаванага прыроднага газу, дызэльнага паліва і бэнзіну. Пры гэтым Масква прапанавала талібам зьніжку на нафтапрадукты ў параўнаньні з сусьветнымі цэнамі.
Галоўны дыплямат ЭЗ Жузэп Бурэль зазначыў, што гэта не магло быць выпадковасьцю.
Расейская апазыцыянэрка, паплечніца Аляксея Навальнага Любоў Собаль — пра мабілізацыю ў Расеі, уцёкі ад яе, гендэрныя і нацыянальныя адметнасьці пратэстаў супраць мабілізацыі і патэнцыял для дэмакратычных перамен у Расеі.
З пачатку вайны многія постсавецкія краіны па-іншаму паглядзелі на Расею. Аднак некаторыя зь іх вырашылі ісьці сваім шляхам значна раней. Глядзім, як Казахстан паступова выходзіць з-пад расейскага ўплыву.
Грамадзяне Расеі, якія не жадаюць браць удзел у «непапулярнай» вайне і хаваюцца ад аб'яўленай Уладзімірам Пуціным мабілізацыі, могуць падаваць заявы на наданьне прытулку ў ЗША, заявіла прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-Пʼер.
Прарасейскія выбарчыя камісіі на акупаваных украінскіх тэрыторыях абвясьцілі вынікі так званых рэфэрэндумаў, якія завяршыліся ў 27 верасьня ўвечары.
Экспэрт Фонду Карнэгі Максім Самарукаў аналізуе вынікі сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна, прагназуе, ці пашлюць беларускае войска на вайну, і заяўляе, што цяпер Лукашэнка ўжо ня можа пярэчыць Крамлю
На тэлеканале «Беларусь-1» паказалі ўжо два выпускі перадачы «Героі», адной зь вядоўцаў якой стала Дар’я Лукашэнка. Свабода паглядзела, аб чым гэтая праграма.
Прычынай падзеньня ціску ў газаправодах «Паўночны паток – 1» і «Паўночны паток – 2» маглі стаць пашкоджаньні ў выніку мэтанакіраваных нападаў, напрыклад дывэрсіі. Пра гэта паведамляе нямецкая газэта Der Tagesspiegel са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Нямеччыны.
Турэцкі авіяперавозчык Turkish Airlines ня будзе выконваць рэйсы ў Менск да 31 сьнежня 2022 году.
Расейцы ехалі з Санкт-Пецярбургу на цягніку ў Беларусь, аднак з краіны іх ня выпусьцілі. Мужчынам выдалі апавяшчэньне пра забарону на выезд і сказалі зьвярнуцца па тлумачэньні ў ваенкамат.
Прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П’ер заявіла, што ЗША пакуль ня бачаць доказаў таго, што Расея рыхтуецца выкарыстоўваць ядзерную зброю ва Ўкраіне, аднак у Вашынгтоне сурʼёзна ставяцца да такіх пагроз.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што асабліва вострая сытуацыя на гэты момант у Данецкай вобласьці.
Расейская Злынка разьмешчана за сем кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю, да Навазыбкава ад мяжы кілямэтраў сорак. У гэтых гарадах, як і па ўсёй Расеі, праходзіць мабілізацыя. Свабода паглядзела-пачытала — што адбываецца ў памежных зь Беларусьсю раёнах Расеі.
Сёньня Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі за квазірэфэрэндумы, якія праводзяцца насуперак міжнароднаму праву, у самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР», а таксама ў акупаваных Херсонскай і Запароскай вабласьцях Украіны.
Паміж Беларусьсю і Расеяй існуе дамоўленасьць аб тым, што «пэўныя тыпы самалётаў», якія знаходзяцца на ўзбраеньні беларускай арміі, «будуць мадэрнізаваныя і аснашчаныя, у тым ліку, адпаведнымі сродкамі дастаўкі ядзернай зброі».
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі паведаміла пра затрыманьне ва Ўладзівастоку консула Японіі Матокі Тацуноры. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.
Былы супрацоўнік ЦРУ і Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (АНБ) ЗША Эдвард Сноўдэн атрымаў расейскае грамадзянства.
Аўтарка «Советской Белоруссии» Людміла Гладкая цягам апошніх двух гадоў стала адной з найбольш прыкметных пэрсонаў у дзяржаўнай прапагандзе. Менавіта Гладкая ў свой час стала практыкаваць жанр «журналісцкіх допытаў» затрыманых на маршах за справядлівыя выбары.
Суд Астаны прыгаварыў Кайрата Сатыбалды, пляменьніка першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева, да шасьці гадоў пазбаўленьня волі за шматлікія крадзяжы.
На Кубе ў нядзелю прайшоў рэфэрэндум аб прыняцьці новага сямейнага кодэксу. На гэты момант апрацоўка бюлетэняў заканчваецца. Ужо вядома, што ня менш як 66% выбарнікаў прагаласавалі за новы кодэкс
Па выніках перамоваў у Сочы беларускі бок не зрабіў ніякіх заяваў ні аб прамым удзеле ў вайне, ні аб прызнаньні вынікаў квазірэфэрэндумаў.
Сьвятлана Ціханоўская вярнулася зь Нью-Ёрку, дзе ўзяла ўдзел у Генасамблеі ААН. У інтэрвію Свабодзе яе дарадца Франак Вячорка расказаў пра сустрэчы ў ЗША і патлумачыў, чаму спробы кіраўніка МЗС Беларусі Ўладзімера Макея наладзіць адносіны з прадстаўніамі краін Захаду не прынясуць плёну.
МЗС Беларусі цяпер працуе толькі некалькі дзён на год. Акурат, калі адбываецца сэсія Генэральнай асамблеі ААН, якую наведвае Ўладзімер Макей. Там ёсьць магчымасьць у кулюарах перамовіцца з заходнімі дыпляматамі пра тое, што насамрэч турбуе афіцыйны Менск і на якія кампрамісы ён гатовы ісьці.
Казахстан у пытаньні далучэньня да Расеі Данбасу, а таксама тэрыторый Запароскай і Херсонскай абласьцей зыходзіць з прынцыпаў тэрытарыяльнай цэласнасьці краін.
За адпаведнае рашэньне большасьцю галасоў выступіла гарадзкая Рада падляскага гораду.
Уласьніка кампаніі падазраюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і фінансаваньні агрэсіі Расеі.
У нядзелю, 25 верасьня, на цэнтральным аўтавакзале Разані мужчына падпаліў сябе. Ён крычаў, што ня хоча на вайну ва Ўкраіне. Пра гэта паведаміў разанскі партал ya62.ru.
Сустрэча 26 верасьня папярэдне не анансавалася, але калі самалёт Лукашэнкі вылецеў зь Менску ў Расею, стала ясна, што рыхтуюцца новыя перамовы.
У Міністэрстве ў пытаньнях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны заявілі, што ідэнтыфікавалі ўсіх так званых «міжнародных назіральнікаў» на псэўдарэфэрэндумах у чатырох акупаваных расейскімі войскамі абласьцях Украіны.
На выбарах у парлямэнт Італіі лідзіруюць правыя партыі. Паводле папярэдніх зьвестак, на якія спасылаецца DW, правая нацыяналістычная кааліцыя набрала 43,3% галасоў.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі мяркуюць, што Расея сутыкнецца з адміністрацыйнай і матэрыяльна-тэхнічнай праблемамі ў вайсковай падрыхтоўцы грамадзян, мабілізаваных у армію з 21 верасьня.
Пра гэта кіранік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей паведаміў расейскаму інфармацыйнаму агенцтву «РИА Новости».
Загрузіць яшчэ