Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Латвіі пакараў грамадзяніна Беларусі 8 гадамі турмы за шпіянаж


Сьцягі Латвіі і Эўразьвязу на фоне Рыгі
Сьцягі Латвіі і Эўразьвязу на фоне Рыгі

Рыскі гарадзкі суд 28 кастрычніка вынес вырак грамадзяніну Беларусі за шпіянаж на карысьць беларускай вайсковай выведкі.

Як паведамляе агенцтва LETA, яго пакаралі 8 гадамі пазбаўлення волі.

Грамадзяніна Беларусі затрымалі 15 лютага 2022 году пры садзейнічаньні контравыведкі. Сьледзтва сьцьвярджала, што на даручэньне беларускай вайсковай выведкі абвінавачаны таемна фатаграфаваў і здымаў на відэа аб’екты сыстэмы абароны Латвіі, крытычнай інфраструктуры электразабесьпячэньня, а таксама важныя абʼекты цывільнай сфэры.

Абвінавачаны атрымаў інфармацыю як мінімум па 17 абʼектах дзяржаўнай важнасьці.

Інфармацыя такога характару магла станавіць важнасьць як для Беларусі, так і для яе саюзьніка — Расеі. Гэтыя зьвесткі маглі быць скарыстаныя ў выпадку магчымага вайсковага канфлікту з NATO, у тым ліку з Латвіяй, для плянаваньня дывэрсій ці нападаў на вайсковыя абʼекты і крытычную інфраструктуру краіны. Такім чынам, інфармацыя, атрыманая асобай незаконным шляхам і перададзеная службе вайсковай выведкі Беларусі, патэнцыйна магла нанесьці істотную шкоду забесьпячэньню асноўных функцый латвійскай дзяржавы і абараназдольнасьці ў выпадку ваеннага канфлікту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG