Чытачы Свабоды распавялі, што апошнімі днямі ваенкаматы «узяліся» за мэдыкаў — лекараў, мэдсясьцёр, санітарак. Іх выклікаюць у ваенкаматы, просяць прынесьці на працу ваенныя білеты «для зьверкі». Прычым такі загад тычыцца нават тых мэдыкаў, якія ў дэкрэтным адпачынку.